Як палякі заваявалі Галівуд
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
21.04.2017 15:56
Фірма Moviebird International вырабляе апэратарскія краны, якія заваявалі Галівуд.
Апэратарскі кран MoviebirdYouTube/screen
Фірма з Аполя (Opole) Moviebird International вырабляе апэратарскія краны, якія заваявалі Галівуд. Цяпер Moviebird інвэстуе ў дасьледчыцкі цэнтар і плянуе захапіць сусьветную кінаіндустрыю.
Вядомая ўжо ва ўсім сьвеце фірма вырабляе электронныя тэлескапічныя апэратарскія краны. На польскіх кранах гадамі працуе Галівуд. Сьпіс кінапрадукцый уражвае: на чале сёлета абсыпаны "Оскарамі" мюзікл «Ла-ла-лэнд», «Mission Impossible», «Гадзіла», «Spiderman» і тэлесэрыял «Гульня стальцоў».
Краны апольскай фірмы Moviebird International працуюць таксама ў студыях усіх польскіх тэлестанцый. Фірма прадае сваю вытворчасьць у Шанхаі і неўзабаве ў Пэкіне.
У Moviebird працуе 40 чалавек. За год фірма выпускае толькі 25 кранаў. Найбольшы важыць 3 тоны і можа вынесьці камэру на 19 мэтраў. Такі апарат каштуе 400 тысяч эўра.
Gazeta Wyborcza/яс