Logo Polskiego Radia
Print

Я. Крывой: Санкцыі - хутчэй не, лепшы мэтад бізуна і перніка

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 04.04.2017 15:06
  • ці зноў санкцыі.mp3
Заснавальнік Цэнтра Астрагорскага разважае, як цяпер заходнія краіны павінны ставіцца да Беларусі.
www.pixabay.com

Назіральнікі і аналітыкі палітычнага жыцьця Беларусі перажываюць дэжа вю. За амаль 23 гады панаваньня ў краіне Аляксандра Лукашэнкі ня раз здараліся хвалі рэпрэсій супраць апазыцыйных колаў і пэрыяды адлігаў, калі стаўленьне да пратэстуючых было больш лагоднае, чым карысталіся заходнія краіны і спрабавалі ўцягнуць беларускія ўлады ў супрацоўніцтва.

Беларускі рэжым зноў паказаў свой горшы бок. Перад Днём волі 25 сакавіка і падчас сьвяткаваньня гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР сотні людзей былі затрыманыя, зьбітыя, дзесяткам ш’юць крымінальную справу.

Як павінны рэагаваць заходнія ўрады на гэтыя падзеі? На думку заснавальніка Цэнтра Астрагорскага і галоўнага рэдактара інтэрнэт-часопіса Belarus Digest Яраслава Крывога, трэба ведаць, што выклікала такую рэзкую рэакцыю ўладаў, і толькі пазьней думаць пра крокі ў адказ.

Ці санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў павінны быць вернутыя? Ці зноў заходнія краіны павінны падрыхтаваць чорныя сьпісы на ўезд ды іншыя абмежаваньні для беларускіх уладаў? Ці, можа, трэба працягваць супрацоўніцтва, нягледзячы на рэпрэсіі? Неабходна карыстацца палітыкай бізуна і перніка – мяркуе наш суразмоўца.

Можа, падзеі апошніх тыдняў павінны прымусіць эўрапейскіх чыноўнікаў усё ж такі перагледзець сваё стаўленьне да лібэралізацыі візавага рэжыму зь Беларусяй, якой не прадбачыцца, паколькі ЭЗ трактуе гэта як узнагароду за пэўныя крокі ў бок дэмакратызацыі і набліжэньня да заходняга сьвету. Магчыма, у выпадку Беларусі трэба зрабіць выключэньне, з чым згаджаецца госьць перадачы.

Слухайце гутарку Натальлі Грышкевіч з Яраславам Крывым у далучаным гукавым файле і чытайце артыкул на www.ostro.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт