TVP плянуе ўзяць гіганцкі крэдыт
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        04.04.2017 12:41
                    
                                 
                
                
                    Аднак яго атрыманьне залежыць ад таго, ці ўдасца прыняць закон аб абанэнцкай плаце. 
                
                
                    
                        
Photo:VanNouten - Praca własna/pl.wikipedia.org/Domena publiczna
                     
                
                
                
               
                
                          Польскае грамадзкае тэлебачаньне TVP плянуе ўзяць велізарны крэдыт у памеры 800 млн злотых (больш за 188 мільёнаў 135 тысяч эўра). Пазыка будзе залежаць ад таго, ці ўрад падтрымае закон аб абанэмэнце, аўтарства Міністэрства культуры й нацыянальнай спадчыны, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”. 
На што TVP патрэбныя такія буйныя грошы? Верагодна, палова гэтай сумы пайшла б на інвэстыцыі ў сыстэму HD, мадэрнізацыю рэгіянальных аддзелаў і стварэньне буйной інтэрнэт-плятформы, а таксама на перавод архіваў у лічбавы фармат. Другая частка крэдыту прызначалася б на вытворчасьць фільмаў і сэрыялаў, у асноўным гістарычных.
Нагадаем, Міністэрства культуры й нацыянальнай спадчыны перадало праект закону аб абанэнцкай плаце на міжведамасныя кансультацыі на пачатку сакавіка. 
Дакумэнт прадугледжвае павелічэньне спагнаньня абанэнцкай платы. У гэтым павінны дапамагчы апэратары кабэльнага й спадарожнікавага тэлебачаньня, якія рыхтавалі б сьпісы карыстальнікаў.
Апэратары павінны перадаць прадпрыемству Poczta Polska дадзеныя сваіх кліентаў і паведаміць ім пра абавязак рэгістрацыі радыёпрыёмнікаў і тэлевізараў, а таксама пра абавязак аплаты абанэнцкай платы. 
Закон прадугледжвае амністыю для грамадзян, якія да гэтай пары не плацілі абанэмэнт. 
Грамадзкае тэлебачаньне прадугледжвае, што крэдыт у памеры 800 мільёнаў злотых удалося б вярнуць на працягу шасьці гадоў. У сваю чаргу меркаваныя даходы ад абанэнцкай платы, то бок 1 мільярд 360 мільёнаў злотых (320 мільёнаў эўра) у год, павінны пераканаць Міністэрства фінансаў, што грамадзкае тэлебачаньне ў стане пагасіць гэткі крэдыт, паведамляе выданьне „Dziennik Gazeta Prawna”. 
аз