«Законы на беларускай мове былі нават у БССР»
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
02.03.2017 08:01
-
«Законы на беларускай мове былі нават у БССР».mp3
ТБМ і ініцыятыва «Дзея» распачынаюць кампанію па перакладзе заканадаўства на беларускую мову.
У мэтах кампаніі – ня толькі перакласьці асноўныя законы, але і дамагчыся, каб іх зацьвердзілі на афіцыйным узроўні.
«Законы на беларускай мове былі нават у БССР», – гаворыць ініцыятарка кампаніі Вераніка Мазуркевіч. І дадае, што наяўнасьць беларускамоўных законаў можа спарадзіць попыт на карыстаньне імі. «Адсутнасьць афіцыйных беларускамоўных варыянтаў гэтых законаў – барʼер, які стрымлівае вялікую колькасьць кампаній ад вядзеньня працы і афармленьня дакумэнтаў па-беларуску», – распавядае Вераніка Мазуркевіч.
Распачаць працу па перакладзе заканадаўства на беларускую мову ў Веранікі нарадзілася падчас падрыхтоўкі курсу беларускай мовы на бізнэсовым узроўні.
В. Мазуркевіч: Нават падчас падрыхтоўкі да заняткаў стала зразумела, што тэрміналёгіі няма адкуль браць, бо заканадаўства на беларускай мове няма. Калі бізнэсовец хоча перавесьці вядзеньне дакумэнтаў у сваёй кампаніі на беларускую мову, то яму нават складана гэта зрабіць. Каб падрыхтаваць працоўную дамову, трэба спасылацца на працоўны кодэкс, які існуе толькі па-руску.
Да перакладу на базе спэцыяльнай онлайн-платформы зможа далучыцца кожны ахвочы.
Сустрэча ў справе перакладаў адбудзецца ў суботу 4 сакавіка на сядзібе ТБМ (Мінск, вул. Румянцава, 13). Пачатак а 12:00.
ав