Logo Polskiego Radia
Print

Кракаў становіцца цэнтрам азарту?

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 24.02.2017 15:58
Гаворка ідзе зусім не пра азартныя гульні, якія ў Польшчы забароненыя.
Photo: pixabay.com

Азартныя гульні ў Польшчы нелегальныя. Тым ня менш, у дзяржаве паяўляецца ўсё больш капіталаўкладаньняў кампаній, якія дзейнічаюць у гэтай галіне. Аднак яны не намераныя спакушаць палякаў нелегальнымі гульнямі, а скарыстацца талентамі польскіх праграмістаў – чытаем у выданьні «Puls Biznesu». Большасьць з іх выбірае Кракаў, які паступова становіцца адным з важнейшых эўрапейскіх цэнтраў у галіне азартных гульняў. Гаворка ідзе, між іншым, пра інтэрнэтнае казыно, покер у сеціве, які вельмі любяць кітайцы.

У дадзенай галіне ў Кракаве працуе ўжо каля тысячы чалавек, а чарговыя фірмы намераныя ўкласьці тут свае сродкі. Напрыклад, брытанская кампанія Grand Parade вырашыла разьмясьціць у Польшчы свой тэхналягічны цэнтар дзякуючы таму, што тут можна знайсьці маладых, высокаадукаваных праграмістаў, якіх выпускаюць кракаўскія ВНУ. Фірма прыняла на працу ўжо 160 працаўнікоў, а цягам году намерана прыняць наступных сто.

Некаторыя кампаніі не згаджаюцца адкрыта казаць, што яны займаюцца азартам, а не іншым праграмаваньнем. Іх кіраўніцтва ня хоча, каб паявіліся асацыяцыі зь нелегальнымі ў Польшчы азартнымі гульнямі.

А рынак казыно ацэньваецца ў сьвеце на больш за 42 млрд. даляраў. На думку экспэртаў, ён будзе дынамічна расьці – нават каля 10% з году ў год.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт