Logo Polskiego Radia
Print

Чаму ў Эўропе расьце папулярнасьць правых і папулісцкіх сіл

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.02.2017 17:54
Падатлівасьць Эўропы на папулісцкі нацыяналізм не зьяўляецца наступствам крызысу.
Komisja Europejska/materiały prasowe

Дасьледаваньні грамадзкіх настрояў былі праведзеныя ў шасьці дзяржавах: Вялікабрытаніі, Польшчы, Нямеччыне, Францыі, Швэцыі й Гішпаніі.

З дасьледаваньня на першы плян высоўваецца тэзіс, што палітыка, заснаваная на страху, узмацняе падтрымку папулісцкіх і крайне правых партый. Такім чынам аўтары сацапытаньня тлумачаць рост папулярнасьці такіх партый як «Нацыянальны фронт» у Францыі або «Альтэрнатыва для Нямеччыны».

«Разам з ростам сілы папулісцкіх партый і антыімігранцкіх настрояў усюды назіраецца страх. Гэты страх выклікае нізкі давер да дзяржаўных і эўрапейскіх устаноў, рост непрыхільнасьці да імігрантаў і агульны настрой пэсымізму. Гэтая тэндэнцыя можа дэстабілізаваць дэмакратычныя ўрады», – пішуць аўтары справаздачы.

У кожнай краіне была група людзей, якія жадалі зьмяншэньня кампэтэнцый ЭЗ або выхаду з супольнасьці. У Вялікабрытаніі выхад падтрымліваюць 45% апытаных. Найбольш праэўрапейскай краінай аказалася Нямеччына, дзе 48% хоча заставацца ў ЭЗ і падтрымлівае ўзмацненьне яе структур. У Польшчы, як і ў Гішпаніі, за выхад з ЭЗ выказваюцца толькі каля 10% апытаных. Рэспандэнты зь Нямеччыны, Францыі, Швэцыі й Вялікабрытаніі лічаць, што сытуацыя ў ЭЗ цягам наступных 12 месяцаў пагоршыцца.

Дасьледаваньні паказалі, што падатлівасьць эўрапейскіх народаў на папулісцкі нацыяналізм не зьяўляецца наступствам эканамічнага й фінансавага крызысу 2008 году, але зыходзіць са складаных грамадзка-культурных крыніц. Пра гэта сьведчыць тое, што наймацней закранутая крызысам Гішпанія не трапіла пад уплыў аўтарытарнага нацыяналізму. Тым часам хутка разьвіваючаяся Польшча за адзін год стала прыкладам крызысу лібэральнай дэмакратыі, - адзначае адзін з аўтараў справаздачы аб грамадзкіх настроях у Эўропе Яцэк Кухарчык з Інстытута грамадзкіх справаў (Instytut Spraw Publicznych).

Rzeczpospolita/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт