Logo Polskiego Radia
Print

Функцыянер Бюро аховы ўраду - гэта не камэрдынэр палітыка

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 03.02.2017 16:27
Палітыкі ў Польшчы ня ведаюць, якімі павінны быць адносіны зь целаахоўнікамі.
Photo: PAPPhoto: PAP

Палітыкам у Польшчы не хапае ведаў, як павінны складвацца адносіны зь целаахоўнікамі, – зазначае аўтар кніжкі аб кулісах працы БАУ Міхал Маеўскі.

Я лічу, што праца гэтых службаў арганізуецца дрэнна й непрадумана. Неадпаведнымі зьяўляюцца адносіны паміж палітыкамі ды іх целаахоўнікамі. Вельмі часта ахоўнікі ў апошні момант даведваюцца аб задачах, якія ім трэба выканаць. Маеўскі прыводзіць прыклад: палітык зацягвае нейкую сустрэчу, а празь дзьве гадзіны яму трэба быць у іншым далёкім месцы. Немагчыма праехаць гэты кавалак дарогі бясьпечна для VIP-аў і для людзей, якія знаходзяцца на гэтым шляху. І такім чынам узьнікаюць праблемы. Але ёсьць таксама справа ўзаемаадносін паміж ахоўнікамі й палітыкамі.

Аўтар кніжкі тлумачыць: часта гэтыя адносіны няправільныя. Паўстае пэўная сувязь паміж VIP-асобай і ахоўнікам, нешта накшталт :"Ты, мой ахоўніку, гэтага ня бачыў; наладзіш сустрэчу з чалавекам, зь якім ніхто не павінен мяне бачыць; паедзем з большай хуткасьцю, чым можна; адвязеш маіх дзяцей у школу; дапаможаш з пакупкамі маёй жонцы, а ўзамен я буду табе дапамагаць у будучыні". Гэта няправільныя ўзаемадачыненьні. (…)

Павінна быць зусім інакш.

Маеўскі прыводзіць два прыклады з Ірляндыі, дзе службы ахову высокіх дзяржаўных асоб ачольваюць людзі непадпарадкаваныя палітыкам, найчасьцей афіцэры на пэнсіі. А другі прыклад зь Вялікабрытаніі. Там высокія палітыкі перад тым, як зоймуць пасаду, праходзяць курс. І гэта не 15-хвілінная гутарка, у якой знаёмяцца са сваім ахоўнікам ці кіроўцам, а курс працягваецца некалькі дзён. Палітык вучыцца, як яму трэба паводзіць сябе, што яму можна, а чаго не, якіх сытуацый пазьбягаць, што рабіць у надзвычайных сытуацыях. Палітычны кляс у Польшчы гэтага ня ведае, – зазначае Міхал Маеўскі, аўтар кніжкі аб працы польскіх ахоўнікаў зь Бюро аховы ўраду.

PolskaTheTimes/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт