У Варшаве плянуецца выступ ансамбля "Харошкі"
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
31.01.2017 19:25
Пра беларускія культурныя падзеі ў Польшчы распавядае дырэктар Культурнага цэнтру Беларусі ў Варшаве Міхаіл Рыбакоў.
Кіраўнік Культурнага цэнтру Беларусі ў Польшчы Міхаіл РыбакоўAliaksandr Papko/radyjo.net
Месяц таму пачаўся Новы, 2017 год. Гэта час ня толькі падсумаваньня старога, адышоўшага году, але й таксама плянаваньне працы на бліжэйшыя 12 месяцаў. Адным з асяродкаў беларускай культуры ў Польшчы зьяўляецца Культурны цэнтар Беларусі са штаб-кватэрай у Варшаве.
Гэтую ўстанову, падпарадкаваную Міністэрству замежных спраў Беларусі, узначальвае дырэктар і дарадчык амбасады Беларусі ў Польшчы Міхаіл Рыбакоў. Зь ім Валеры Саўко размаўляе пра пляны, пэрспэктывы й пастаўленыя задачы на бліжэйшы год. А сярод плянаў на бягучы год – прывезьці сёлета ў Варшаву ансамбаль «Харошкі».
слухайце гукавы файл