Беларускія фірмы на шляху на Варшаўскую біржу
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
30.01.2017 17:59
Прыватызацыю праз варшаўскую гандлёвую пляцоўку разважаюць Мазырскі НПЗ, НАФТАН, Беларусбанк і БелАЗ.
flickr.com
Адзначаецца вялікае зацікаўленьне беларускіх кампаній уваходам на Варшаўскую біржу. Сярод магчымых дэбютантаў - найбуйнейшыя беларускія фірмы, паведамляе газэта Rzeczpospolita.
Прыватызацыю праз варшаўскую гандлёвую пляцоўку разважаюць Мазырскі НПЗ, НАФТАН, Беларусбанк і БелАЗ.
На мінулым тыдні беларусы вялі перамовы з прадстаўнікамі Варшаўскай біржы каштоўных папераў.
Гендырэктар біржы Марцін Кашуба зазначае, што ў Беларусі вялізарны патэнцыял, і што пакрысе паляпшаецца макраэканамічная сытуацыя ўсходняга суседа Польшчы. „У Беларусі 70% фірмаў зьяўляюцца дзяржаўнымі. Патэнцыйных дэбютантаў мы шукаем таксама ў прыватным сэктары. Мы актыўна вядзем перамовы з суб’ектамі з ІТ-галіны, а таксама кампаніяй машынабудаўнічага й паліўна-энэргетычнага сэктара. Стараемся прыцягнуць пярліны беларускай эканомікі. Калі паспрыяюць рынкавыя ўмовы, то першы дэбют беларускай кампаніі павінен адбыцца яшчэ сёлета”, - кажа Марцін Кашуба.
Дэбютам на варшаўскай біржы зацікаўленыя таксама прыватныя беларускія фірмы. Беларускія кампаніі рознай формы ўласнасьці разьвіваюцца пераважна дзякуючы банкаўскім крэдытам, аднак ўсё часьцей стараюцца знайсьці новыя крыніцы фінансаваньня, - кажа Раман Осіпаў з інвэстыцыйна-кансалтынгавай фірмы „Uniter”, якая ўдзельнічае ў перамовах наконт уваходу беларускіх фірмаў на варшаўскую біржу. «Паколькі ў нас няма разьвітага фінансавага рынку, то Варшава для нас - натуральны выбар, бо блізка ды няма міжкультурных бар’ераў», - адзначае Осіпаў.
«У Польшчы скончыліся буйныя прыватызацыі, а ў Беларусі вялікі патэнцыял росту. Падобныя інвэстыцыі зьвязаныя з рызыкай, але й даюць шанцы атрымаць вялікі прыбытак», - кажа дырэктар маклерскай кампаніі „Mercurius” Міхал Кавальчэўскі (Michał Kowalczewski).
Rzeczpospolita/яс