Logo Polskiego Radia
Print

Ідэя зьмяшчаць Сталіна на іконах у Расеі не чужая

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.01.2017 15:27
Праваслаўныя сталіністы апраўдваюць злачынствы Вісарыёнавіча
Photo: крыніца vkurier.by

Ікона: у цэнтры Ёсіф Сталін у белай форме, а над ім Маці Божая з Дзіцяткам і з анёламі. Па абодвух баках у шэрагу савецкія маршалы – камандзіры Другой сусьветнай вайны. Перад такой іконай у музэі Прохараўскае поле служылі службу за душы салдат, якія загінулі падчас бітвы на Курскай дузе. Ікона Божай Маці Дзяржаўнай паўстала па ініцыятыве Аляксандра Праханава - пісьменьніка і галоўнага рэдактара часопіса "Заўтра". Расейскай Царкве гэта не спадабалася, але ідэя зьмяшчаць Сталіна на іконах у Расеі не чужая. І так, Праханаў – гарачы сталініст-імпэрыяліст стаў зоркай расейскіх СМІ й спэцыялістам па ўсіх пытаньнях. У 2012 годзе Праханаў праславіўся выказваньнем, што Перамогу 1945 году сучасная Царква лічыць "містычнай і рэлігійнай". І таму людзі, якія ў ёй прымалі ўдзел, "былі ўдзельнікамі сьвятой справы, магчыма, яны нават сьвятыя".

Многія ў Расеі сапраўды думаюць, што Сталін і Георгій Жукаў на самой справе былі глыбока веруючымі людзьмі, якія гэта моцна ўтойвалі.

Палітоляг Аляксей Макаркін тлумачыць, што Праханаў выкарыстоўвае рэлігію для сваіх мэтаў. – Больш непакоіць, што таксама сярод духавенства ёсьць людзі, якія нэйтральна або пазытыўна адносяцца да злачынстваў Сталіна й яго ролі ў гісторыі дзяржавы й царквы ды апраўдваюць злачынствы. Гэта меншасьць, але яна наносіць вялікую шкоду, – мяркуе палітоляг Макаркін.

Адным з такіх сьвяшчэньнікаў быў Дзьмітрый Дудко. У савецкі час на яго пропаведзі прыходзілі натоўпы. Яго паважалі за нязломнасьць і абарону Царквы. Пры Сталіне Дудко сядзеў у ГУЛагах, за Брэжнева быў рэпрэсаваны. Выйшаў на волю, пасьля таго, як публічна пакаяўся ў СМІ. І пасьля... айцец Дудко пачаў хваліць саветаў і Сталіна, а ў адным з артыкулаў напісаў "Ёсіф Справядлівы маліся за нас!"

Polityka/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт