Logo Polskiego Radia
Print

Рэкордная колькасьць украінцаў і беларусаў хоча працаваць у Польшчы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 24.01.2017 14:51
Гэта вынік эканамічнага крызысу ў Беларусі, на які Менск рэагуе таксама, як нядаўна рэагаваў Кіеў.
Arbeitslosenquote erreicht neues Rekordtief Arbeitslosenquote erreicht neues Rekordtief Bild: www.pixabay.com

Летась польскія фірмы хацелі працаўладкаваць рэкордную колькасьць супрацоўнікаў з-за ўсходняй мяжы – 1,3 млн. чалавек. Такія дадзеныя паведаміла міністэрства сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі – чытаем у выданьні «Rzeczpospolita».

Замежныя працаўнікі – гэта галоўным чынам украінцы, але ўсё больш людзей зь Беларусі ды Малдовы таксама цягнецца на заробкі ў Польшчу. Яны працуюць як правіла ў будаўніцтве, транспарце, сельскай гаспадарцы, перапрацоўцы садавіны і гародніны, у гастраноміі, гатэльным бізнэсе, а таксама ў ІТ-галіне.

Украінцы не адбіраюць у палякаў працоўных месцаў, – адзначае Томаш Дудэк, дырэктар агенцтва Отто Польшча, якое ў мінулым годзе пасярэднічала ў працаўладкаваньні 2,5 тыс. украінцаў у Польшчы. Цяпер агенцтва намерваецца шукаць супрацоўнікаў для польскіх фірм у Беларусі і Малдове, хаця бюракратыя і непразрыстыя законы ў гэтых краінах ускладняюць задачу.

Экспэрты задумваюцца над пытаньнем, як выглядала б Польшча, калі б сотні тысяч палякаў ня выехалі працаваць на захад – камэнтуе тэму галоўны рэдактар Багуслаў Хработа. Альбо, калі б сотні тысяч палякаў раптам вярнуліся з эміграцыі. Гэта нам не пагражае, затое відаць іншую зьяву – усё больш украінцаў і беларусаў прыяжджаю ў краіну ў пошуках працы. Гэта вынік эканамічнага крызысу ў Беларусі, на які Менск рэагуе таксама, як нядаўна Кіеў – ня здолеўшы гарантаваць усім працу, улады выпіхваюць працаўнікоў за мяжу. Для ўлады гэта двайны прыбытак – зьмяншэньне беспрацоўя і прыток патрэбнай валюты. У сваю чаргу для Польшчы гэта таксам карысна, паколькі бяз соцень тысяч працаўнікоў з-за ўсходняй мяжы ня быў бы магчымы значны эканамічны рост.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт