Logo Polskiego Radia
Print

Польскі прэзыдэнцкі рэйтынг: за каго б прагаласавалі палякі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.01.2017 22:17
Грамадзяне Польшчы аддалі б свой голас на кандыдатаў з розных палітычных сіл.
Прэзыдэнцкі палац у ВаршавеПрэзыдэнцкі палац у Варшавеcommons.wikimedia.org/Marcin Białek/CC BY-SA 3.0

За каго б прагаласавалі палякі, калі б прэзыдэнцкія выбары адбыліся б на днях? Газэта Super Express і тэлебачаньне Nowa TV правялі апытаньне грамадзкай думкі на гэтую тэму. І так, 41% рэспандэнтаў прагаласавалі б за актуальнага польскага лідара Анджэя Дуду. На другім месцы з падтрымкай у 12% - былы прэм’ер-міністар краіны, актуальны старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск. Пазьней ідуць лідар польскіх лібэралаў Рышард Пэтру (8%), лідар нацыяналістаў Павал Кукіз, лідар лібэральна-кансэрватыўнай партыі Януш Корвін-Мікэ і экс-прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі (трое па 7%).

Калі ж казаць пра левыя сілы, то падтрымкай у 3% карыстаецца былы кіраўнік дзяржавы Аляксандар Квасьнеўскі. Дарэчы, на практыцы ён ня мог бы заняць пасаду кіраўніка дзяржавы, паколькі быў прэзыдэнтам два тэрміны – гэта максымальная колькасьць, на якую дазваляе Канстытуцыя краіны. Таксама 3% палякаў прагаласавалі б за Робэрта Бедраня – вельмі вядомага польскага палітыка маладога пакаленьня, мэра балтыйскага горада Слупск. Раней Бедрань быў грамадзкім дзеячам, дэпутатам Сэйму, а пазьней вырашыў балятавацца ў выбарах на пасаду мэра Слупска, і выграў галасаваньне. Пра гэта, дарэчы, паведамлялі ўсе СМІ ў сьвеце, паколькі Робэрт Бедрань – першы ў каталіцкай Польшчы адкрыты гей сярод мэраў гарадоў, а раней быў першым адкрытым геям-дэпутатам.

Сярод іншых палітыкаў, якіх назвалі палякі й якіх яны падтрымалі б падчас прэзыдэнцкіх выбараў, ёсьць прэм’ер-міністар Бэата Шыдла (2%), былы прэм’ер і міністар замежных справаў Уладзімеж Цімашэвіч (3%), былы старшыня Канстытуцыйнага суду Анджэй Жэпліньскі (1%) і старшыня кіроўнай партыі “Права й справядлівасьць” Яраслаў Качыньскі (1%).

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт