Інтэрнэтныя тролі нападаюць на Польскае радыё для замежжа
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
30.11.2016 12:56
Прарасейскім карыстальнікам сацсетак не спадабаўся тэкст пра матывы дзейнасьці Камітэту абароны дэмакратыі.
foto: www.komitetobronydemokracji.pl
Украінская і расейская службы Польскага радыё для замежжа трапілі пад абстрэл у сацсетках. Некаторым карыстальнікам, якія сымпатызуюць Расеі, не спадабалася, што рэдакцыя пераклала тэкст Дароты Кані «Сапраўдныя твары Камітэту абароны дэмакратыі» з тыднёвіка «Gazeta Polska». Аб гэтым піша інтэрнэт-выданьне «Niezalezna.pl».
У сацсетках нават пачалі паяўляцца заклікі да байкоту Польскага радыё для замежжа. Галоўныя задачы нашай станцыі – інфармаваць пра падзеі ў Польшчы, прынцыпы польскай замежнай палітыкі, зьвесткі на эканамічныя тэмы, у тым ліку пра бізнэс і замежныя інвэстыцыі.
А які тэкст выклікаў вялікае абурэньне ў інтэрнэце? Вось фрагмэнт тэксту: «Адам Міхнік, Яраслаў Курскі, Рэната Кім, Томаш Ліс, экспэрты з Фундацыі Баторага – гэта асобы, якія падтрымліваюць Матэвуша Кіёўскага (лідар Камітэту абароны дэмакратыі – рэд.) у яго дзейнасьці супраць прэзыдэнта ды ўраду. На маршах камітэту паяўляюцца галоўным чынам тыя, хто пасьля паразы Грамадзянскай плятформы на выбарах страціў свае пасады, даходы з дзяржаўных прадпрыемстваў, а таксама супрацоўнікі спэцслужбаў ПНР ды іх тайныя супрацоўнікі».
Камітэт абароны дэмакратыі быў заснаваны быццам бы дзеля таго, каб змагацца за дэмакратыю, якая ў Польшчы пад пагрозай. Цяпер ужо ясна, што яго дзеячы не змагаюцца за дэмакратыю, а за вяртаньне папярэдняй улады, пры якой ім добра жылося. Пасьля рэгістрацыі Камітэту абароны дэмакратыі ў яго падтрымку пачалі выступаць СМІ, якія сымпатызуюць Браніславу Камароўскаму і Грамадзянскай плятформе. Не было тыдня, каб пра КАД не пісалі ў кантэксьце абароны дэмакратыі.
Niezalezna.pl/нг