Палякі слабыя ў камэрцыялізацыі адкрыцьцяў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        24.11.2016 15:31
                    
                                 
                
                
                    Паміж дасьледчыкамі а бізнэс сэктарам у Польшчы зьзяе прорва.
                
                
                    
                        
pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Польскія дасьледчыкі маюць посьпехі ў сфэры навуковых адкрыцьцяў. Горш ім ідзе з камэрцыялізацыяй прыдумак. Тэмай зацікавілася штодзёнкf “Gazeta Wyborcza”. 
Выданьне піша, што навукоўцы з Варшаўскага ўнівэрсытэту адкрылі новыя сродкі лячэньня рака. Аднак зарабляюць на гэтым заходнія фармацэўтычныя канцэрны. Даходы ідуць у мільярдаў, польскія дасьледчыкі атрымалі некалькі мільёнаў за сваё адкрыцьцё.
Выданьне тлумачыць гэта тым, што польскія навукоўцы маюць меншы досьвед у працы з камэрцыйнымі фірмамі па вывадзе сваіх прыдумак на рынак. Апроч таго ў Польшчы не стае капіталу ва ўнівэрсытэтах ды навуковых цэнтрах, каб праводзіць тэсты прадуктаў ды выводзіць іх на рынак. Кошт аднаго клінічнага выпрабаваньня лека – 20 мільёнаў даляраў, запуск прадукцыі ды вывад на рынак – гэта мільярд даляраў. Гадавы ж бюджэт Варшаўскага ўнівэрсытэту – 350 мільёнаў даляраў. Польскія вучэльні ды цэнтры ня маюць сродкаў на камэрцыялізацыю сваіх прац, яны вымушаныя прадаваць іх за мяжу.
Выданьне зазначае, што сытуацыю ігнаруе урад. Чыноўнікі толькі размаўляюць пра інавацыі ды разьвіцьцё навукі. Насамрэч паміж дасьледчыкамі а бізнэс сэктарам у Польшчы зьзяе прорва, піша выданьне.
юл