Logo Polskiego Radia
Print

Квасьнеўскі: Перамога Трампа цешыць Пуціна

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.11.2016 15:24
Паводле былога прэзыдэнта Польшчы, новаабраны прэзыдэнт ЗША застаецца вялікім пытальным знакам.
Photo:Piotr Drabik/flickr.com/Commercial use allowed

Былы прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі папярэджвае ў інтэрвію выданьню „Rzeczpospolita”, што за магчымае „новае адкрыцьцё” ў адносінах паміж ЗША й Расеяй заплацяць Украіна, Малдова й Грузія, якія без эканамічнай і палітычнай дапамогі ЗША не абароняць свайго сувэрэнітэту.

Паводле экс-прэзыдэнта, ужо цяпер можа сьцьвердзіць, што кандыдатура Гілары Клінтан на пасаду прэзыдэнта ЗША была памылкай дэмакратаў, якія „не зразумелі вялікага расчараваньня людзей у вашынгтонскіх элітах, таксама ва ўмовах самага глыбокага эканамічнага крызысу за апошнія дзесяцігодзьдзі, наступствы якога недаацэненыя”.

„Палітычныя стратэгі захапіліся ідэяй першай жанчыны на пасадзе прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі. Аднак гэтая ідэя аказалася занадта слабая, нягледзячы на шматлікія перавагі Гілары Клінтан, як несумненны вопыт і падрыхтоўка да выконваньня функцыі прэзыдэнта ЗША”, - лічыць былы прэзыдэнт Польшчы.

Паводле Аляксандра Квасьнеўскага, новаабраны прэзыдэнт ЗША застаецца вялікім пытальным знакам. „Гэта чалавек, які ня мае ніякага палітычнага вопыту. Значна больш можна сказаць пра посьпехі й паразы Трампа ў бізнэсе (…) Аднак ягоныя палітычныя погляды - гэта пакуль тое, што ён выявіў падчас выбарчай кампаніі й, якіх трэба баяцца й ацэньваць крытычна”, - дадае Аляксандар Квасьнеўскі.

Ён нагадае, між іншым, небясьпеку новага ўзроўню ў адносінах з Расеяй, антыіміграцыйную палітыку, пляны паслабленьня NATO, сьцяну на мяжы з Мэксыкай, адмову ад пагадненьня з ЭЗ. „Усё гэта было сказана падчас кампаніі. Узьнікае толькі пытаньне, што з гэтага застанецца й зь якімі людзьмі будзе супрацоўнічаць Трамп”, - задумоўваецца былы прэзыдэнт.

„NATO зьяўляецца ня толькі найлепшым і найбольш эфэктыўным гарантам эўрапейскай бясьпекі(…). Для Польшчы – гэта быць ці ня быць”, - папярэджвае Аляксандар Квасьнеўскі ў размове з выданьнем „Rzeczpospolita”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт