Logo Polskiego Radia
Print

Улады Польшчы павінны ў канцы канцоў заняцца жыльлёвым пытаньнем

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 09.11.2016 14:00
Парадаксальна, лепш за ўсё будавалі жылыя раёны камуністычныя ўлады Польскай Народнай Рэспублікі.
pixabay.com

«Gazeta Wyborcza» згадвае пра сёлетняе выданьне фэстывалю «Варшавa будуецца». Гэта на самой справе зварот да ўладаў, каб у канцы канцоў заняцца сур’ёзна жыльлёвым пытаньнем. Аказваецца, што парадаксальна лепш за ўсё будавалі жылыя раёны камуністычныя ўлады Польскай Народнай Рэспублікі.

Мікрараёны, збудаваныя ў 60-ыя гады мінулага стагодзьдзя, заплянаваныя так, каб людзям жылося зручна. А новыя дамы – гэта дрэнная пляніроўка кватэр, мала сьвятла ў пакоях, дамы, якія стаяць надта блізка адзін да аднаго, няма вуліц, школ, крамаў. Для дэвэлёпэраў самае важнае – жылая плошча кватэры, паколькі за кожны мэтар такой плошчы плаціць кліент. Яны ахвотна будуюць дамы за высокімі агароджамі, кажучы, што такіх быццам бы хочуць пакупнікі.

Чаму палякі не пратэстуюць супраць гэтага стану рэчаў? Можа таму, што ў Польшчы традыцыйна людзі прагнуць мець уласную кватэру, вельмі неахвотна здымаюць жыльлё. А калі ўжо купяць кватэру за крэдыт на шмат гадоў, то вельмі цяжка нешта зьмяніць, і ім прыходзіцца пагадзіцца з тым, што маюць. Куплю кватэры некаторыя параўноўваюць з сытуацыяй, калі сустрэнем у лесе мядзьведзя: лепш за ўсё легчы на зямлю і не варушыцца. Эканомікай кіруюць часта не рацыянальныя правілы, а імпульсы і выпадак.

Сытуацыя ў жыльлёвым будаўніцтве хворая, праблема нарастае і сама ня вырашыцца. Таму на фэстываль «Варшавa будуецца» павінна пайсьці перш за ўсё палітыкі і гарадзкія чыноўнікі – канстатуе GW.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт