Logo Polskiego Radia
Print

Зіма для актыўных: сьлізгаючы за ветрам

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 05.11.2016 23:11
  • Зіма для актыўных.mp3
У Польшчы шырыцца новы від спорту на зіму.
Foto: Wikimedia Commons

Гэта спалучэньне горных лыж з параплянэрызмам. Называецца гэтае выбуховае спалучэньне – Snowgliding, сьнежным сьлізганьнем.

Snowgliding, альбо speedriding – так называюць зімовы спорт, якім можна займацца як у гарах, так і на плоскіх тэрыторыях. Лыжнік прычапляе да сабе невялікі ветразь, які формай падобны на плянэр, ды кіруе ім. Ветразь стварае цяглавую сілу, якая можа разагнаць лыжніка да 70 і нават 100 км/г. У гэтым спорце магчымы таксама высокія скокі ды палёты з узбочча гары.

Чым цікавы гэты спорт ды якія патрабуе навыкі ды здольнасьць, распавёў Польскаму радыё аматар Snowgliding Караль Марцінкоўскі.

Караль Марцінкоўскі: Snowgliding – гэта выбуховая мяшанка двух вельмі цікавых спортаў: freeride, або язда на лыжах па-за трасамі ў глыбокім сьнезе, а таксама параплянэрызму. Гэтым не займаюцца на горналыжных трасах. Нават наш кодэкс забараняе такі падыход. Гэта зьвязана з тым, што ў сярэднем лыжнік зьяжджае па трасе з хуткасьцю 50 на гадзіну.Мы ў паветры частае маем хуткасьць больш за 100 км/г. Гэта была б вялізарная небясьпека для іншых і для нас саміх. Нас цягне ветразь, падобны да плянэра, толькі меншы. Не 25 м2, а каля 8-12 мэтраў.

У чым тут выбуховае спалучэньне?

Караль Марцінкоўскі: Увесь сакрэт у ветразі. Ён малы, што перакладаецца на вялізарную хуткасьць ,якую можна разьвіць. У адрозьненьні ад плянэра тут можна ляцець выключна ўніз. Затое вельмі хутка. Наш ветразь не дазваляе лавіць паветраны калідор ды падымацца ўвер і пляніраваць. Гэта ветразь служыць для таго, каб перасоўвацца ў недаступных месцах, у складаных умовах. Дзякуючы гэтаму мы можам дабрацца ў такія мясьціны, дзе звычайны лыжнік ніколі не даедзе.

Дзе зьявіўся гэты спорт?

Караль Марцінкоўскі: Speedriding у Польшчу прыйшоў з Францыі. Яго прыдумалі Французы. Польскі аматары параплянэрызму вырашылі выпрабаваць гэты спорт у Бяшчадах. Традыцыйна, гэты спорт асацыюецца з высокімі горамі, аднак высьветлілася, што Бяшчады – гэта ідэальнае месца для таго, каб пачаць вучыцца як займацца гэтым спортам, апанаваць тэхніку. Невысокія горы, мала людзей, лагодныя схілы, цяжка згубіцца. Гэты спорт у нас разьвіваецца апошнія 5-6 год.

Што трэба мець, каб займацца гэтым спортам, які рыштунак?

Караль Марцінкоўскі: Спартовец мусіць мець спэцыяльную прывязь, якая не абмяжоўвае яго рухі, не важыць, да якой мацуецца ветразь. На нагах горныя лыжы. Спачатку, можа быць любы тып лыж, а потым у залежнасьці ад спэцыялізацыі, кожны дабірае пад сябе. Так аматары хуткіх спускаў па-за трасамі, карыстаюцца лыжамі free ride, а аматары горных вандровак карыстаюцца лыжамі для скі-альпінізму, або нават і звычайнымі, бо ветразь можа нас цягнуць і па роўнай тэрыторыі.

Наколькі гэта даступны, небясьпечны спорт?

Караль Марцінкоўскі: Шлях да гэтага спорту пакручасты. Трэба шмат часу прысьвяціць таму, каб навучыцца лятаць у гарах, перасоўвацца паміж скаламі. Трэба практыка ды веды ў сфэры горных лыж ды параплянэрызму. Возьмем такую сытуацыю. Вы спускаецеся з гары, едзеце на лыжах, вам перагараджае дарогу цясьніна. Звычайна, на лыжах вы разварочваецеся. Тут жа вы скачаце ды ляціце ўніз. Гэта ўжо іншы стан сьвядомасьці.

Калі вы апанавалі тэхніку язды на горных лыжах, стаміліся ад гатовых трас, можаце прычапіць сабе ветразь ды выбрацца зімой ў дзікія часткі гор: Бяшчад ды Татраў на snowgliding. Як абяцаюць аматары гэтага спорту, выбуховыя эмоцыі -- гарантаваныя.

Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт