Logo Polskiego Radia
Print

Польская армія ўводзіць новы індувідуальны жэтон ваеннаслужачага

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.10.2016 15:18
На круглым «сьмяротным мэдальёне» будзе пазначана веравызнаньне салдата.
Польскі сьмяротны мэдальён 1931/2007.Польскі сьмяротны мэдальён 1931/2007.Photo: niesmiertelnik.pl

Мінабароны Польшчы падрыхтавала распараджэньне, якое ўводзіць новыя жэтоны ваеннаслужачых, якія нагадваюць даваенныя «мэдальёны сьмерці».

Жэтоны будуць выдавацца жаўнерам і цывільным асобам, якія выяжджаюць «у службовых мэтах паза дзяржаўныя межы». Яны павінны дапамагаць вызначыць тоеснасьць параненых, хворых і загінулых у ваенных канфліктах. Цяпер на жэтоне пазначаецца толькі рэгістрацыйны нумар ваеннага.

Міністар абароны вырашыў зьмясьціць больш дакладную інфармацыю. На жэтоне, як да вайны, па жаданьні ваеннага, будзе пазнача ягонае веравызнаньне. Гэта адпавядае Жэнэўскай канвэнцыі й робіцца для таго, каб памерлы быў пахаваны адпаведна са сваёй канфэсіяй.

Новы ўзор нагадвае даваенны знак тоеснасьці – узор нумар 31. Чыноўнікі нагадваюць, што Канфэрэнцыя Чырвонага крыжа ў кастрычніку 1927 года ў Гаазе прызнала гэты жэтон самым лепшым. Дарэчы, астанкі салдат, знойдзеныя 70 гадоў пасьля вайны, ідэнтыфікуюцца ў асноўным дзякуючы тым жа «мэдальёнам сьмерці».

На жэтоне будзе пазначацца імя і прозьвішча, рэгістрацыйны грамадзянскі нумар PESEL, група крыві, веравызнаньне, нумар ваеннай рэгістрацыі і надпіс «Узброеныя сілы РП»

Rzeczpospolita/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт