Ініцыятыве «Вольная Беларусь» 10 гадоў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        19.10.2016 18:02
                    
                                 
                
                    
                
                
                    У 2006 годзе адбыліся прэзыдэнцкія выбары, і ў эміграцыю былі прымушаныя падацца многія студэнты, адлічаныя зь беларускіх ВНУ. 
                
                
                    
                        
Foto: Kasia_Jot/flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                         Ініцыятыва «Вольная Беларусь» была заснаваная ў 2006 годзе. Яе стваральнікі, польскія студэнты, натхнёныя падзеямі «аранжавай рэвалюцыі» ва Ўкраіне, падумалі, што падобным чынам трэба й беларусаў матываваць да нейкіх зьменаў у сваёй краіне.
Аднак у 2006 годзе адбыліся падзеі, зьвязаныя з прэзыдэнцкімі выбарамі, і ў эміграцыю былі прымушаныя падацца многія студэнты, адлічаныя зь беларускіх ВНУ. Частка зь іх трапіла менавіта ў Варшаву.
Сёньняшні кіраўнік арганізацыі Яўген Ціхановіч гаворыць, што Ініцыятыва «Вольная Беларусь» у пэўным сэнсе апярэдзіла гэтыя падзеі. Зь ім размаўляў Яраслаў Іванюк.
слухайце гукавы файл