Саперніцтва за Ўсходнюю Эўропу ўвесь час працягваецца
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        08.10.2016 14:59
                    
                                 
                
                    
                
                
                    У рамках VІ Кангрэсу дасьледчыкаў Беларусі адбылася дыскусія на тэму "Усходняя Эўропа: выклікі і магчымасьці". 
                
                
                    
                        
Валер Карбалевічwww.radyjo.net/Я. Іванюк
                     
                
                
                
               
                
                         Дасьледчыкі з амаль 20-ці краінаў у рамках 16-ці паралельных сэкцыяў разглядаюць вельмі шырокі спэктр беларускай гуманістыткі, эканомікі, пытаньняў сучаснай беларускай культуры ці дыяспары.
У рамках VІ Кангрэсу Дасьледчыкаў Беларусі ў Коўна адбылася таксама дыскусія на тэму "Усходняя Эўропа: выклікі і магчымасьці". Яе асноўнымі ўдзельнікамі былі Эгідзіюс Александравічус зь Летувы, Вольфганг Зэндэр зь Нямеччыны, Валер Карбалевіч зь Беларусі ды Ян Маліцкі з Польшчы.
Як лічыць кандыдат гістарычнзых навук, палітоляг Валер Карбалевіч з Аналітычнага Цэнтру "Стратэгія", дыскусія паказала пэўныя пункты сутыкненьня экспэртаў з розных краінаў. На ягоную думку, Усходняя Эўропа - гэта важны рэгіён для ўсяе Эўропы, і канфлікт, ці свайго роду саперніцтва за гэты рэгіён, увесь час працягваецца.
Гутарку з В. Карбалевічам запісаў Яраслаў Іванюк. Слухайце далучаны гукавы файл