Гуру з Пэнсільваніі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
17.09.2016 17:53
Прасьцей дамовіцца на інтэрвію з Баракам Абамам чым з Фэтхулахам Гюленам.
Фэтхулах Гюленscreen you tube
Ён ужо стары чалавек з сур'ёзнымі праблемамі са здароўем, хварэе дыябэтам і сардэчнымі хваробамі. Жыве некалькі тысяч кілямэтраў ад сваёй радзімы, ад Турцыі, на ўскраіне невялікага пэнсільванскага мястэчка, аточаны адданымі людзьмі. Прасьцей дамовіцца на інтэрвію з Баракам Абамам чым з Фэтхулахам Гюленам – мусульманскім духоўным, мысьліцелям і прапаведнікам.
Мяркуецца, што Гюлен зьяўляецца найбольш уплывовым чалавекам у Турцыі адразу пасьля Рэджэпа Эрдагана. Калі б было інакш, то Эрдаган не казаў бы, што "Турцыяй ня будуць кіраваць з Пэнсільваніі”, і не пераконваў бы, што Гюлен у ліпені з далёкай Амэрыкі кіраваў вайсковым пераваротам; і не патрабаваў бы ў ЗША экстрадыцыі духоўнага ды не імкнуўся б пазбыцца ўсіх, каго падазрае ў супрацы з Гюленам.
У мінулым Эрдаган і Гюлен блізка супрацоўнічалі, аднак пару гадоў таму іх шляхі разышліся. Канфлікт – гэта ня тое слова. Эрдаган і Гюлен вядуць бой на сьмерць і жыцьцё. Пра былога супрацоўніка Эрдаган кажа, што гэта здраднік і тэрарыст. Гюлен не рэагуе на паклёпы, а пра турэцкага прэзыдэнта выказваецца стрымана й рэдка.
Што разьяднала былых паплечнікаў? Улада. Гюлен з замежжа дапамог здабыць і замацаваць у Турцыі ўладу Партыі справядлівасьці й разьвіцьця. Ён стварыў шырокую сетку школ у Турцыі й па ўсім сьвеце, паколькі лічыць, што шляхам да разьвіцьця зьяўляецца адукацыя. Выхадцы гэтых школ займаюць высокія пасады у дзяржаўных інстытутах Турцыі. Гюлен таксама стварыў магутную фінансавую імпэрыю з банкаў і СМІ. Эрдаган нядаўна пачаў зачыняць гэтыя школы, узяў кантроль над банкамі й праводзіць зачыстку ад людзей, якія хоць неяк зьвязаныя зь Гюленам.
Do Rzeczy/яс