Logo Polskiego Radia
Print

Мясцовае паліва: ці зможа Беларусь выкарыстаць гэты рэсурс

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 31.08.2016 16:30
  • Мясцовае паліва.mp3
Суседзі Беларусі нарошчваюць выкарыстаньне аднаўляльных крыніц энэргіі.
Foto: pixabay.com

Напрыклад, Польшча хоча ў 2020-ым годзе выйсьці на ўзровень 20% энэргазатрат з аднаўляльных крыніц. Афіцыйны Менск таксама хацеў мець падобныя вынікі. Аднак, улады самі ж і заваляць увесь працэс, кажу экспэрты.

Пра тое, што ў менскіх калідорах улады ёсьць разуменьне таго, што трэба выкарыстоўваць аднаўляльныя крыніцы энэргіі, сьведчаць шматлікія заявы Аляксандра Лукашэнкі. Напрыклад, нядаўна мясцовыя ўлады атрымалі загад ад кіраўніка краіны – нарасьціць выкарыстаньне мясцовых паліўна-энэргетычных рэсурсаў. Маўляў у Беларусі зьнікае вялізная колькасьць біярэсурсаў, якія можна выкарыстоўваць як паліва. Гэта асабліва важна ва ва ўмовах залежнасьці Беларусі ад імпартных энэргарэсурсаў, грымеў Лукашэнка. Аднак адна справа сказаць, зусім іншая зрабіць. Тым больш, што за апошнія гады, беларускія ўлады паказалі шмат прыкладаў, як можна загаварыць праблемы, без рэальнага вырашэньня.

У суседняй Польшчы, штогод 2000MW электраэнэргіі прыносяць ветравыя фэрмы. Будуюцца малыя электрастанцыя на біямасу, якую здабываюць з камунальных адходаў, пасеваў энэргетычных расьлін, дрэўных адпадаў ды саломы. Гэтыя рэсурсы могуць выкарыстоўвацца і ў Беларусі. Якія шанцы беларускіх уладаў на справе зладзіць здабычу энэргіі з лякальнага паліва? Падзяліцца сваёй ацэнкай мы папрасілі незалежнага эканаміста Міхася Залескага.

Поўную размову слухайце ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт