Нарвэгія не сьпяшаецца з высновамі па нападзе Брэйвіка
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        22.07.2016 15:30
                    
                                 
                
                
                    Вялікіх зьменаў у Нарвэгіі дадзеная трагедыя не выклікала, асабліва ў пытаньні бясьпекі.
                
                
                    
                        
 foto: Wikimedia Commons
                     
                
                
                
               
                
                         Мінула ўжо пяць год пасьля злачынства, а наступстваў няма. Нарвэжцы перакананыя, што гэта была анамалія, якая ніколі не паўторыцца. Іншага меркаваньня прытрымліваецца штодзёнка “Gazeta Wyborcza”.
22 ліпеня 2011-га года скрайне правы фанатык Андрэас Брэйвік заклаў бомбу каля ўрадавага будынка ў Осла. Выбух забіў 8 чалавек. Потым злачынца паехаў на выспу Утоя, дзе застрэліў 69 чалавек – удзельнікаў моладзевага зьезду Партыі працы. Дадзенае злачынства часта прыгадваецца прэсай, а ўрад плянуе паставіць 50 помнікаў ахвярам забойства. Аднак вялікіх зьменаў у Нарвэгіі дадзеная трагедыя не выклікала. Асабліва ў пытаньні бясьпекі. Год пасьля нападу яшчэ абмяркоўваліся пытаньні, як зрабіць больш эфэктыўнай паліцыю ды як зьменшыць барбарства ды агрэсію ў грамадзтве. Потым усё сьціхла. Дагэтуль не рэалізаваныя меры, каб прадухіліць паўтор трагедыі. Працэс мадэрнізацыі ды рэформы паліцыі так і ня скончаныя.
Гэта сьведчыць пра тое, што ў Нарвэгіі Брэйвік успрымаецца як анамалія, якая больш не паўторыцца. Тым больш, што нарвэскае грамадзтва зноў пэўна сябе адчувае. Гэта народ, які ня любіць глядзець у мінулае, толькі ў будучыню, піша выданьне. Гэта народ, які павярхоўны ў крытыцы ды настаўлены на пошук кампрамісу.
юл