Logo Polskiego Radia
Print

ПіС зацягвае пастанову пра валыньскую разьню

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.07.2016 15:30
Апазыцыя мяркуе, што ПіС ня хоча раздражняць Украіну і ЗША.
Вуліца ахвяр генацыду ОУН і УПА ў ЛегніцыВуліца ахвяр генацыду ОУН і УПА ў ЛегніцыPhoto: commons.wikimedia.org/By Paweł558/Domena publiczna

Права й справядлівасьць зацягвае пастанову пра разьню 1943 году на Валыні й такім чынам злуе выхадцаў з былых усходніх зямель Польшчы й апазыцыю.

Польская сялянская партыя здаўна імкнецца называць гэтыя падзеі генацыдам, – зазначае дэпутат партыі Пётр Згажэльскі.

Дакладна 11 ліпеня 1943 году на Валыні адбылася крывавая нядзеля, калі атрады ОУН і УПА напалі на 100 польскіх мясцовасьцяў. Было забіта 60 тысяч палякаў. Потым наступныя 60 тысяч.

Апазыцыйны клюб Кукіз’15 дамагаецца, каб аспрэчваньне валынскай разьні каралася да трох гадоў турмы, так як цяпер за «асьвенцымскую хлусьню».

Апазыцыя чакала, што перад гадавінай падзеі Сэйм асудзіць злачынства й 11 ліпеня прызначыць днём памяці ахвяр. Аднак працы над праектам пастановы раптам спыніліся. Супраць затрымкі гэтак званыя крэсавякі ў чацьвер пратэставалі перад Сэймам.

Апазыцыя мяркуе, што перамагла палітыка. ПіС ня хоча раздражняць Украіну, дзе сёньня масава паўстаюць плошчы й вуліцы Стэпана Бандэры. Да таго ж Злучаныя Штаты зацікаўленыя ў спакойных узаемадачыненьнях з Украінай, а ПіС ня хоча раздражняць саюзьніка, – мяркуе апазыцыя.

ПіС абяцае прыняць пастанову праз два тыдні.

Rzeczpospolita/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт