Беларуская культура ў чаканьні мэцэнатаў
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
07.07.2016 15:50
У беларускай культурнай прасторы адбываюцца цікавыя працэсы.
pixabay.com
Беларуская літаратура сёньня - гэта багаты сьпіс ляўрэатаў прэстыжных прэмій, цікавыя маладыя аўтары ды кнігі для дзяцей. Важную ролю ў гэтых працэсах адыгрывае беларускі ПЭН-цэнтар. Для далейшага разьвіцьця патрэбныя сродкі, кажуць прадстаўнікі арганізацыі.
У беларускай культурнай прасторы адбываюцца цікавыя працэсы. Пасьля гадоў забыцьця ды гетаізацыі, беларушчына пачынае выходзіць у масы. Гэта бачна праз рост інтарэсу да арнамэнтаў, спадчыне ды моўных курсаў. Таксама пра гэта сьведчыць і рост інтарэсу да беларускай літаратуры. Дастаткова зірнуць на тое, які ажыятаж выклікае прэмія імя Гедройца. Гарачыя спрэчкі ўскалыхнулі беларускі Інтэрнэт пасьля таго, як зьявіўся доўгі сьпіс вылучэнцаў сёлетняй прэміі. Ня горш чым Нобэль, ня хапае толькі ставак ў букмэкераў.
Пра тое, што цікавага адбываецца цяпер у беларускім культурным ды літаратурным жыцьці, з намі размаўляе наш сёньняшні госьць пісьменьнік, намесьнік старшыні ПЭН-цэнтра Павал Анціпаў.
Поўную размову слухайце ў гукавым файле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч