Д. Сорас заклікае да пашаны прававой дзяржавы ў Польшчы
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
15.06.2016 14:03
А сам мільярдэр меў падазроныя інтарэсы ў падатковых раях, аб чым стала вядома дзякуючы «Панамскаму архіву».
www.pixabay.com
«Gazeta Polska» друкуе крытычны артыкул на тэму вядомага мільярдэра, філянтропа з Амэрыкі Джорджа Сораса. Ён стаў новым інвэстарам у польскім мэдыяканцэрне «Агора».
Асноўная рыса філязофіі Сораса: страх перад нацыянальнай тоеснасьцю і рэлігіяй. Ён прызначыў вялізныя сумы на арганізацыі, якія прасоўваюць ідэю абортаў, а таксама быў галоўным аўтарам перабудовы польскай дзяржавы пад канец 80-ых. Гэта меў быць пераход з сацыялізму ў капіталізм, а закончыўся пераходам маёмасьці ў рукі былой камуністычнай намэнклятуры і стварэньнем псэўдарынкавай эканомікі. У новай эканамічнай сыстэме галоўную ролю адыгрываў ня польскі сярэдні кляс, а замежны капітал і алігархі, зьвязаныя са старой сыстэмай.
Сорас асабіста сустрэўся з генэралам Войцехам Ярузэльскім, які згадзіўся стварыць фонд імя Стэфана Баторыя, праз каторы вялося фінансаваньне прабываньня ў Польшчы эканаміста Джэфры Сакса. Плян Сакса стаў фундамэнтам рэформы, якую пазьней назвалі «Плянам Бальцэровіча».
У мінулым годзе фундацыя Баторыя заклікала прэм’ер-міністра Эву Копач прымаць у Польшчы імігрантаў і запэўніць ім доступ да рынку працы. У сваю чаргу фундацыя Лешака Бальцэровіча «Форум грамадзянскага разьвіцьця» крытыкуе палітыку цяперашняга ўраду партыі «Права і справядлівасьць», заклікае да пашаны прынцыпаў прававой дзяржавы. А сам мільярдэр Джордж Сорас вядзе падазроныя інтарэсы ў падатковых раях, аб чым стала вядома дзякуючы дакумэнтам з гэтак званага «Панамскага архіву».
Gazeta Polska/нг