Logo Polskiego Radia
Print

6 гадоў з дня бэатыфікацыі каталіцкага сьвятара Ежы Папялушкі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 06.06.2016 17:34
  • Зьміцер Косьцін_Папялушка.mp3
Пра паездку ў родную вёску Папялушкі Акопы расказвае журналіст Радыё „Рацыя” Зьміцер Косьцін.
foto: www.polskieradio.pl/PAP/Grzegorz Rogiński

6 чэрвеня мінае 6 гадоў з дня бэатыфікацыі каталіцкага сьвятара Ежы Папялушкі. Яго звалі сьвятаром варшаўскага прафсаюза «Салідарнасьць», абаронцам правоў чалавека ў ПНР.

З 1982 году Папялушка стаў служыць імшы "за Радзіму" ў храме сьвятога Станіслава Косткі ў варшаўскім раёне Жалібаж. На кожную імшу прыходзілі тысячы людзей, каб паслухаць патрыятычна-рэлігійныя казаньні.

Ксёндз Ежы асуджаў тагачасныя ўлады і заступаўся за права на свабоднае й справядлівае жыцьцё ў Польшчы, выступаў супраць актаў бяспраўя й насільля ў краіне.

Дзейнасьць ксяндза Папялушкі стала моцна замінаць уладам ПНР. Служба бясьпекі спрабавала яго запалохаць, а калі не атрымалася суцішыць, яго выкралі й забілі ў 1984 годзе. Айцец Ежы буў прызнаны мучанікам камунізму.

Бэатыфікацыйны працэс доўжыўся 13 гадоў і 6 чэрвеня 2010 году ксёндз Папялушка быў прызнаны блаславёным Каталіцкага касьцёла.

Ежы Папялушка нарадзіўся на Сакольшчыне, дзе да сёньняшняга дня мясцовыя размаўляюць на вельмі блізкай да літаратурнай беларускай мове. Зрэшты, ягоная маці слаба ведала польскую мовы. Гаварыла „па-простаму ”. Дарэчы, нават прозьвішча ў сьвятара поўнасьцю зь беларускай мовы «Папялушка» – як гераіня усім вядомай казкі.

Ксёндз Ежы Папялушка нарадзіўся на самай заходняй мяжы беларускамоўнага арэалу Сакольшчыны. Літаральна праз сем кілямэтраў пачынаюцца вёскі, якія былі заселеныя мазавецкімі асаднікамі. Сваякі ксяндза Ежы Папялушкі адназначна сказалі, што яны палякі.

За два тыдні да бэатыфікацыі ксяндза Ежы Папялушкі журналістам белaрускіх СМІ ў Польшчы ўдалося пагутарыць з самымі блізкімі сваякамі ксяндза.

Зьміцер
Зьміцер Косьцін. Фота з Facebookа

Пра паездку ў родную вёску Папялушкі Акопы расказаў нам журналіст Радыё „Рацыя” Зьміцер Косьцін.

Слухайце аповед у далучаным файле.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт