Logo Polskiego Radia
Print

Мінюст падрывае клімат для бізнэсу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 02.06.2016 16:08
Новаўвядзеньні дадуць магчымасьць забраць у бізнэсоўцаў фірму.
pixabay.com/Public Domain CC0

Новаўвядзеньні ў Крымінальны кодэкс Польшчы, прапанаваныя Міністэрствам юстыцыі Польшчы, якія даюць магчымасьць забраць у бізнэсоўцаў фірму, дае ўладам магчымасьць злоўжываньняў, – піша "Puls Biznesu".

Міністар юстыцыі Зьбігнеў Зёбра лічыць, што неабходна ўводзіць правілы, якія дапамогуць пазбавіць злачынцаў іх маёмасьці, якую яны накапілі незаконна. Аднак паводле камэнтатараў, законапраект ідзе надта далёка: можна будзе замарозіць, або забраць маёмасьць нават тады, калі махлярства зьдзейсьніць кіраўніцтва фірмы, а ўладальнік нічога аб гэтым ня ведаў. "Групавая адказнасьць недапушчальная ў цывілізаванай дзяржаве", – кажа старшыня арганізацыі Працадаўцаў РП Анджэй Маліноўскі.

«Законапраект Мінюста недапушчальны. Ён дае магчымасьць злоўжываньня таксама на палітычнай глебе. Калі які-небудзь бізнэсмэн будзе нявыгадны ўладам, то пракуратура забярэ ў яго фірму, – зазначае былы старшыня Польскага інстытуту дырэктараў Анджэй Нартоўскі.

А Мацей Грэлёўскі з арганізаыі прадпрымальнікаў BCC называе намер міністра Зёбры рэвалюцыяй: "Гэты законапраект вельмі небясьпечны для ўсіх бізнэсоўцаў і заможных людзей. Абвінавачаным цяжка будзе даказаць, што кожная частка іх маёмасьці легальная, тым больш, што закон будзе дзейнічаць 5 гадоў назад. Зьявіцца поле для неймаверных злоўжываньняў у адносінах да прадпрымальнікаў. Кожнага можна такім чынам запалохаць. Гэта сапсуе клімат для інвэстыцый і разьвіцьця эканамічнай дзейнасьці. У замен дзяржава дасьць народу «забаву» і паляваньне на ведзьмакоў. Багатыя зьбягуць за мяжу. Гэты законапраект шкодны для ўсёй эканомікі"- , папярэджвае Грэлёўскі.

Puls Biznesu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт