Logo Polskiego Radia
Print

Польшча на прыцэле ў Расеі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 16.05.2016 15:30
  • на прыцэле ў Расеі.mp3
Расейскае МЗС заявіла, што NATO й ЗША паводзяць сябе каварна ў дачыненьні да Расеі.
Wikimedia Commons/Yuriy Lapitskiy

У адказ Крэмль назваў Польшчу ды Румынію першымі цэлямі атакі.

Расейскія чыноўнікі заяўляюць, што будаўніцтва супрацьракетнага шчыта азначае, што немагчымае вяртаньне да ранейшых добрых адносін паміж Масквой ды Паўночнаатлянтычным альянсам. Яшчэ далей зайшлі расейскія журналісты. Яны заяўляюць, што цяпер Польшча ды Румынія сталі галоўнымі цэлямі для расейскага войска. Гэта крывадушніцтва з боку Крамля, кажа палітоляг Павал Усаў. Сёньня крыніца напружаньня ў рэгіёне – гэта Расея. Адзінае, што яе стрымлівае – гэта супрацьдзеяньне NATO. Масква нэгатыўна будзе рэагаваць на любую праяву актыўнасьці ды ўзмацненьня Альянса, зазначае экспэрт.

Поўную размову слухайце ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт