Logo Polskiego Radia
Print

Нямецкія спэцслужбы бароняць Nordstream 2

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 08.04.2016 14:30
Польскія СМІ зьвяртаюць увагу на збліжэньне Нямеччыны ды Расеі.
pl.wikipedia.org

Справу аcьвтляе партал biznesalert.pl, які піша пра тое, што нямецкія спэцслужбы бароняць расейскі газатранспартны праект.

Партал зазначае, што нямецкія спэцыяльныя службы раяць ураду суцішваць дыскусіі на тэму Nordstream 2 у Эўропе. Гэта можа прывесьці да ўзмацненьня сапернікаў дадзенай ініцыятывы, ды спыненьня рэалізацыі праекта. Да асноўных праціўнікаў нямецкія агенты залічаюць Украіну ды краіны Цэнтральнай Эўропы.

Пакуль Польшча ды іншыя цэнтральнаэўрапейскія краіны пратэстуюць, нямецкія канцэрны паціху займаюцца падрыхтоўкай да будаўніцтва газаправоду. Кампанія Nord Stream AG ужо выбрала пастаўцоў труб для новай магістралі, а нямецкі ўрад пераконвае Эўракамісію да таго, што няма падстаў, каб блякаваць дадзены праект.

Аднак пазыцыя Брусэля застаецца нязьменнай, зазначае партал. Nord Stream 2 мусіць адпавядаць эўрапейскаму заканадаўству, а не расейскаму. Эўракамісія бачыць у дадзеным праекце пагрозу для газавага рынку аб’яднанай Эўропы. Новы газаправод можа прывесьці да абмежаваньня доступу да новых крыніц і пастаўцоў энэргасыравіны, зазначае партал.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт