Ведамасны амбасадар у Вашынгтоне
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
31.03.2016 14:21
«Gazeta Polska» расказвае сямейныя гісторыі палітыкаў Польшчы якія займалі дзяржаўныя пасады пасьля 1989 году.
Steve Williams, Lockheed i Ambasador Ryszard Schnepf, 2013www.msz.gov.pl/Karen Elliott Greisdorf Photography
«Gazeta Polska» друкуе фрагмэнт кніжкі «Ведамасныя дзеці», якая расказвае сямейныя гісторыі палітыкаў Польшчы, якія займалі дзяржаўныя пасады пасьля 1989 году. Выданьне піша, што цяперашні амбасадар Польшчы ў ЗША Рышард Шнэпф, прызначаны Дональдам Тускам, пайшоў усьлед за сваім бацькам.
1954 год. Паміж ЗША і СССР ды акупаванымі саветамі краінамі працягваецца халодная вайна. У ЗША працуе сьледчая камісія пад кіраўніцтвам сэнатара Джозэфа Рэйманда Маккарты (Josepf Raymond McCarthy), якая расьсьледуе савецкія ўплывы сярод амэрыканскага эстаблішмэнту. На працу за акіян Масква адпраўляе найбольш давераных людзей. Адным зь іх зьяўляецца Максыміліян Шнэпф, салдат камуністычнай вайсковай бясьпекі, які некалькі гадоў раней змагаўся супраць «Выклятых» жаўнераў антысавецкага падпольля.
Шнэпф, псэўданім «Чапля», афіцыйна выконваў ролю ваеннага аташэ ў пасольстве ПНР у Вашынгтоне.
Сын Максыміліяна Шнэпфа – Рышард, з 2012 году зьяўляецца амбасадарам Польшчы ў ЗША.
Рышард Шнэпф з польскім МЗС зьвязаўся ў 1991 годзе. Быў амбасадарам у Ўругваі і Парагваі. У 2001 – у Коста-Рыка. Затым стаў галоўным дарадчыкам па замежных справах прэм’ер-міністра кааліцыйнага ўраду з удзелам ПіС Казіміра Марцінкевіча. На афіцыйным сайце МЗС не паведамляецца, чаму Рышард Шнэпф сышоў з пасады.
Варта нагадаць, што гэта адбылося ў атмасфэры скандалу: Шнэпф у траўні 2006 году сказаў СМІ, што ўрад будзе прапанаваць удзел Польшчы ў будаўніцтве газаправоду Расея-Нямеччына па дне Балтыйскага мора. Гэта пярэчыла плянам тагачаснага ўраду ПіС. Шнэпф такім чынам выступіў супраць ураду і быў вымушаны падаць у адстаўку.
Пасьля перамогі «Грамадзянскай плятформы» у 2007 годзе Рышард Шнэпф быў прызначаны на пасаду віцэ-міністра замежных справаў ва ўрадзе Дональда Туска, праз год стаў амбасадарам Польшчы ў Мадрыце, а ў верасьні 2012 году – польскім паслом у ЗША.
«Gazeta Polska»