Культурны цэнтар Беларусі ў Польшчы мае новае кіраўніцтва 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        21.03.2016 20:07
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Нядаўна ў сувязі з заканчэньнем кантракту працу на пасадзе дырэктара ўстановы закончыў Эдуард Швайко.
                
                
                    
                        
Эдуарда Швайкофота: radyjo.net/Валеры Саўко
                     
                
                
                
               
                
                         У нашым эфіры сярод многіх іншых падзей мы таксама асьвятляем дзейнасьць Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве, які працуе пры пасольстве РБ у Польшчы. Цэнтар займаецца прасоўваньнем беларускай культуры ў шырокім значэньні гэтага слова на тэрыторыі суседняй краіны.
Нядаўна ў сувязі з заканчэньнем кантракту працу на пасадзе дырэктара ўстановы закончыў Эдуард Швайко, які адначасова быў дарадчыкам пасольства Беларусі па культуры.
Цяпер Культурны цэнтар Беларусі ў Польшчы ўзначальвае Міхаіл Рыбакоў.
Мы папрасілі Эдуарда Швайко падсумаваць працу ў Культурным цэнтры Беларусі. Зь ім размаўляў Валеры Саўко.
размова ў далучаным гукавым файле