Беларусь рыхтуецца да вайны
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        13.03.2016 10:30
                    
                                 
                
                    
                        
                                        - 
                                            
                                                
                                                
    
                                            
                                            Беларусь рыхтуецца да вайны.mp3
                                        
 
                                    
                    
                
                
                    Афіцыйны Менск нарошчвае вайсковыя выдаткі.
                
                
                    
                        
 Foto: Wikipedia Commons/Public domain
                     
                
                
                
               
                
                         Распрацоўваецца ды закупляецца новае ўзбраеньне. 
Беларускае войска не вылазіць з вучэньняў. Упершыню была выпрабаваная тактыка камбінаванага збору інфармацыі ды падаўленьня агнём магчымых пагроз.
Аналітык цэнтры Астрагорскага Сяргей Богдан зазначае, што афіцыйны Менск рыхтуецца да найгоршага сцэнару разьвіцьця падзей у вайсковым пляне. Нягледзячы на эканамічны крызыс выдаткі на падрыхтоўку войск не скарачаюцца. Вучэньнямі ахоплены ня толькі сілы спэцыяльных апэрацый, але іншыя шараговыя часткі. Экспэрт перакананы, што беларускія ўлады засьцерагаюцца вайсковай агрэсіі праз дэстабілізацыю ўнутранай сытуацыю.
Больш падрабязна слухайце ў гукавым файле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч