Крохкае перамір’е ў Сырыі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        28.02.2016 10:31
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Сырыя балянсуе на мяжы распаду.
                
                
                    
                        
Foto: facebook.com
                     
                
                
                
               
                
                         27-га лютага пачало дзейнічаць перамір’е ў Сырыі. Апроч невялікіх інцыдэнтаў, рэжым спыненьня агню дзейнічае. Ці ўдасца спыніць вайну ў Сырыі? Пра гэта размова з экспэртам. 
Міжнародныя размовы па Сырыі далі свой плён. Спачатку прадстаўнікі Расеі ды ЗША заявілі пра тое, што ў Сырыі пачнецца перамір’е. Потым гэтую інфармацыю пацьвердзілі афіцыйны Дамаск ды апазыцыя. На 7-а сакавіка заплянаванае аднаўленьне мірных перамоваў, якія павінны завершыць вайну ў Сырыі.
Аднак, гэтыя перамовы не датычаць Ісламскай дзяржавы, якая кантралюе значную частку сырыйскай тэрыторыі. То бок да поўнага міру ў Сырыі далёка. Яшчэ больш сумнеўным зьяўляецца магчымасьць захаваньня Сырыі як адзінай дзяржавы. Найбольш верагодна тое, што замест Сырыі будзе некалькі дзяржаў альбо аўтаномных тэрыторый, прагназуе экспэрт- міжнароднік з Цэнтра Астрагорскага Сяргей Богдан.
поўную размову слухайце ў гукавым файле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч