Да друку рыхтуецца вялікі беларуска-францускі слоўнік
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
26.01.2016 18:30
Слоўнік утрымлівае больш за 40 тысяч адзінак. Яго падрыхтоўка доўжылася больш за 4 гады.
Беларускія аматары францускай мовы доўгі час былі пазбаўленыя магчымасьці вывучаць гэтую мову напрамую. Яны былі вымушаныя карыстацца не беларускамоўнымі слоўнікамі. Цяпер выдавецтва беларусаў у Вялікабрытаніі хоча направіць гэты прагал.
У Лёндане рыхтуецца да друку беларуска-францускі слоўнік пры дапамозе бібліятэкі ды выдавецтва беларусаў у Вялікабрытаніі. Слоўнік утрымлівае больш за 40 тысяч адзінак. Яго падрыхтоўка доўжылася больш за 4 гады.
Гэта першы такі вялікі слоўнік, які наблізіць францускую мову беларускім аматарам. Сёньня мы размаўляем пра новае выданьне з адным з укладальнікаў публікацыі, перакладчыкам, выкладчыкам ЭГУ Уладзіславам Івановым.
Поўную размову слухайце ў гукавым файле.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч