У 2050 годзе нараджаць дзяцей будуць саракагодкі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
19.01.2016 14:07
У Польшчы назіраецца павольная дэпапуляцыя
Ілюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com
У 2050 дзяцей будуць нараджаць у асноўным 40-гадовыя жанчыны, паведамляе выданьне „Rzeczpospolita”. Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне (GUS) паведамляе, што праз 35 гадоў колькасьць нованароджаных дзяцей у Польшчы ўпадзе на 24%. Паводле GUS, тэндэнцыя да зьніжэньня нараджальнасьці пачнецца ўжо ў бягучым годзе.
Паводле прагнозаў, у 2050 годзе народзяцца 277,6 тыс немаўлятак. Для параўнаньня, паводле дадзеных за 2014 год, у Польшчы іх нарадзілася 319 тыс, то бок на 41,4 тыс больш, чым у прагназаваным 2050 годзе.
Адмыслоўцы лічаць, што падзеньне нараджальнасьці ў Польшчы будзе настолькі рашучае, што дзяцей ня будзе каму нараджаць.
У 2050 годзе па гэтай справе можна будзе разьлічваць у асноўным толькі на жанчын ва ўзросьце 40 і больш гадоў. Гэта сярод іх будзе найбольш патэнцыйных маці.
Аднак трэба ўзяць пад увагу факт, што пасьля 35 гадоў зацяжарыць складана, нагадае „Rzeczpospolita”.
„Польская дзяржава трохі праігнаравала надыходзячы дэмаграфічны крызыс. Праводжаная да гэтай пары сямейная палітыка зводзілася да неадкладных дзеяньняў. У той жа час, дзеля таго, каб нараджаліся дзеці, трэба комплексных рашэньнях”, - кажа дэмограф прафэсар Крыстына Ігліцка.
Экспэртка падкрэсьлівае, што даклад GUS – гэта выключна прагноз, а сытуацыя можа палепшыцца, калі дзяржава акажа сем’ям сваю падтрымку. На яе думку, цяпер менавіта такім чынам адбываецца.
аз