ЗБС «Бацькаўшчына» сьвяткуе 25-гадовы юбілей
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        18.11.2015 19:48
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Старшыня Ніна Шыдлоўская: найбольшы посьпех арганізацыі - Зьезд беларусаў сьвету. 
                
                
                    
                        
фота: Я.Іванюк/Беларуская служба
                     
                
                
                
               
                
                         Сёлета Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» сьвяткуе 25-гадовы юбілей. Устаноўчы сход, на якім было прынятае рашэньне пра стварэньне арганізацыі, адбыўся 10 верасьня 1990 года. На пачатку 1990-х праходзіў нацыянальны ўздым, і многія з узьнікненьнем аб’яднаньня, якое злучыла б у адну супольнасьць усіх беларусаў, зьвязваў вялікія надзеі.
Сёньня ЗБС «Бацькаўшчына» супрацоўнічае зь дзясяткамі арганізацый беларусаў замежжа, выдае кнігі, ладзіць навуковыя канфэрэнцыі. Раз у чатыры гады праходзіць Зьезд беларусаў сьвету. На думку старшыні Рады ЗБС «Бацькаўшчына» Ніны Шыдлоўскай, менавіта гэтае мерапрыемства зьяўляецца найбольшым посьпехам арганізацыі. Зь Нінай Шыдлоўскай размаўляў Яраслаў Іванюк.
размова ў далучаным гукавым файле