Авіякатастрофа б'е па эгіпецкай эканоміцы
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
07.11.2015 16:13
Турызм мае ключавое значэньне для эканомікі Эгіпту.
sfubiz.ca
Летась краіна зарабіла на турыстах 7,5 мільярдаў даляраў. Катастрофа расейскага самалёта можа паўплываць на скарачэньне турыстычнага руху. Тэма асьвятляе штодзёнка “Rzeczpospolita”.
Найлепшы турыстычны год для Эгіпту стаў 2010. Тады краіну наведала 14 мільёнаў турыстаў, якія пакінулі пад пірамідамі 12,5 мільярдаў даляраў. Потым пачаўся адток турыстаў. У 2013-м Эгіпэт наведала 9 мільёнаў турыстаў, а даходы скараціліся да 6 мільярдаў.Здавалася, што сёлета ўдалося пераламаць нэгатыўны трэнд. Паводле падлікаў эгіпэцкага Міністэрства турызму даходы сэктару павінны былі пераскочыць 10 мільярдаў даляраў. Катастрофа расейскага самалёту можа сапсаваць гэтыя пляны.
Так буйныя заходнія авіякампаніі ўжо спынілі палёты праз Сынай. Вялікабрытанія ды Расея прыпынілі авіярэйсу ў Шарм-аль Шэйх. Калі пацьвердзіцца вэрсія тэрарыстычнага акту ў катастрофе самалёту, турыстычны рух змалее, піша выданьне. Пры гэтым, экспэрты кажуць, што калі ўлады апануюць сытуацыю, турысты могуць вярнуцца ў Эгіпт. Так было ў 2013-м годзе, калі частка гасьцей (10% кліентаў) адмовілася ад пуцёвак пад піраміды з-за непарадкаў у Каіры. Ахвотных наведаць Эгіпт нават тады не бракавала.
юл