Logo Polskiego Radia
Print

Як выжыць у Беларусі?

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.11.2015 07:00
  • Як выжыць у Беларусі.mp3
Сьвет пабачыў шчодра ілюстраваны, гумарыстычны гід па выжываньні ў Беларусі на ангельскай і беларускай мовах.
etobelarusdetka.com

Сьвет пабачыла гумарыстычная кніга «Гэта Беларусь, дзетка!». Гэта шчодра ілюстраваны гумарыстычны гід па выжываньні ў Беларусі, складзены на ангельскай і беларускай мовах. Кніга паўстала на базе папулярнага блёгу «Гэта Беларусь, дзетка!»

Аўтарамі кнігі зьяўляюцца Марыя Чаракова й мастачка Марта Чарнова. Гэта беларускі, якія воляй лёсу ў малым узросьце апынуліся за мяжой, але не пакінулі любові да Радзімы й гараць жаданьнем адкрываць «гэтую бясконца цікавую краіну» для сябе й замежнікаў.

/

Самыя аўтаркі называюць свой стыль «услаўленьнем беларускай унікальнасьці».

М. Чарнова: Мы расказваем пра беларусаў, якія яны ўнутры насамрэч. Але мы гэта робім з гумарам. Усё ж у кожным жарце ёсьць доля праўды, таму апісаныя рэчы здарыліся сапраўды. Нашая асноўная мэта - гэта тое, каб беларусы зразумелі, што яны незвычайныя, што ім ёсьць шмат чаго расказаць, і што гэтым трэба ганарыцца. А іншаземцам паказаць, якая Беларусь насамрэч.

Уся прыгода Марты й Марыі пачалася з блёгу. З часам яны зразумелі, што людзям гэта цікава. Тады й нарадзілася задума перанесьці свае ідэі ў друкаваную вэрсію.

Кніга складаецца з розных гісторый, апісаных словамі й ілюстраваных гумарыстычным здымкам. Аўтаркі закранаюць выключна побытавыя тэмы, абмінаючы палітыку, савецкасьць, якую многія бачаць падчас наведваньня Беларусі.

/

М. Чарнова: Мы лічым, што пра гэта шмат напісана. Мы хочам апісваць свае гісторыі больш лёгка, каб гэта былі лёгкія для ўспрыманьня тэмы. А пра палітыку няхай пішуць іншыя.

Кнігі можна купіць у кнігарнях «Белкніга», у менскіх кнігарнях «Логвінаў» і «Кніжная шафа».

У суботу пройдзе прэзэнтацыя кнігі. Месца - «Галерэя Ў», ад 14 да 16 гадз.

ав

поўную гутраку з аўтаркай слухайце ў далучаным гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт