Logo Polskiego Radia
Print

Кіроўцы ня п’юць, а выбіраюць спайсы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.10.2015 17:14
Цяпер "модна" езьдзіць пасьля наркотыкаў, бо іх цяжка выкрыць.

Садзіцца за руль нападпітку ў Польшчы ўжо ня модна. Гэта надта вялікая рызыка падчас праверкі дарожнай паліцыяй. Цяпер модна езьдзіць пасьля наркотыкаў, бо іх цяжка выкрыць. Спэцыялісты б’юць трывогу, што паліцыя бездапаможная з-за вялізнай колькасьці спайсаў, якія прымаюць кіроўцы.

За мінулы год паліцыя правяла 8 тысяч праверак, датычных ужываньня наркотыкаў. Амаль адна тысяча кіроўцаў іх прымала.

- Колькасьць забароненых субстанцый перавышае 400, а тэстамі можна выкрыць ледзь некалькі. Праблемай зьяўляюцца спайсы. Не вядома, ці наогул тэсты іх выкрываюць, зазначае паліцыя.

Найчасьцей паліцыя затрымлівае кіроўцаў, якія кураць марыхуану й прымаюць амфэтамін. Лічыцца, што ажно 330 тысяч кіроўцаў прымаюць наркотыкі або спайсы.

Агульнапольскае бюро па процідзеяньні наркаманіі стартавала з кампаніяй, скіраванай да прафэсійных кіроўцаў і працадаўцаў. – Кіроўцы часта перакрочваюць ліміты працы й таму некаторыя прымаюць псыхастымулятары, напрыклад, амфэтамін. Да таго ж Польшча зьяўляецца буйным, пасьля Нідэрляндаў і Бэльгіі, вытворцам гэтага наркотыка, таму ён танны – 1 грам каштуе каля 10 эўра.

За язду пад узьдзеяньнем наркотыкаў у Польшчы пагражае страта правоў як мінімум на 3 гады і штраф у 3 тысячы даляраў (больш за 700 эўра).

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт