Logo Polskiego Radia
Print

Страчаныя сымбалі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 21.09.2015 19:30
  • Страчаныя сымбалі.mp3
Беларусы жывуць у постсавецкай краіне.

Савецкая спадчына дамінуе ў падыходзе да эканомікі ды палітыкі. Яна замацавана ў дзяржаўнай сымболіцы. Аднак сёлета пры нагодзе выбарчай кампаніі зноў аджыла пытаньня нацыянальных сымбаляў.

Як вядома 19-га верасьня 1991-го году Беларусь паспрабавала разьвітацца з савецкім мінулым разам з заменай савецкіх сымбаляў на замоўчаныя савецкай уладай нацыянальныя. У той дзень Вярхоўны савет краіны падтрымаў вяртаньне гістарычнай беларускай сымболіку ў якасьці дзяржаўнага сьцяга ды герба. У траўні 1995-га года Лукашэнка правёў рэфэрэндум ды зьмяніў дзяржаўную сымболіку. Беларусь вярнулася да сьцяга і герба, якія амаль цалкам выглядалі, як сымбалі БССР.

Сёлета падчас прэзыдэнцкай кампаніі некаторыя з апазыцыйных кандыдатаў заявілі, што ў выпадку перамогі ня будуць мяняць сымбалі. Гэта маўляў справа грамадзтва ды рэфэрэндуму. Такая пазыцыя выклікала крытыку з боку прыхільнікаў дэмакратычнага шляху Беларусь. Як у беларускіх умовах можна вырашыць гэтую справу варыянтнасьці нацыянальнай сымболікі.

На гэтую тэму мы размаўляем з палітолягам Андрэем Ляховічам

Поўную размову слухайце ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт