Logo Polskiego Radia
Print

Небясьпечныя зэбры

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.08.2015 15:27
Тры чвэрці палякаў перасякаюць вуліцу ў забароненых месцах. Гэта частая прычына ДТЗ.

Найбольш частая прычына дарожна-транспартных здарэньняў з удзелам пешаходаў – гэта пападаньне пад транспартны сродак. У 2014 годзе паліцыя зафіксавала ажно 1704 такіх інцыдэнтаў. Гэта 56% усіх ДТЗ з удзелам пешаходаў, паведамляе выданьне „Rzeczpospolita”.

„Другой прычынай ДТЗ зьяўляюцца сытуацыі, калі пешаход нечакана выходзіць насустрач аўтамабіля з-за нейкай перашкоды на дарозе - 357 выпадкаў. У сваю чаргу трэцяй прычынай зьяўляецца перасяканьне дарогі ў несанкцыянаваным месцы.

„Мы зафіксавалі 324 падобныя інцыдэнты й 261 выпадак, калі пешаход увайшоў на праезную частку дарогі на чырвоным сьвятле”, - кажа Марэк Канкалеўскі з Галоўнай камэндатуры паліцыі.

Аказваецца, што самі пешаходы не дастаткова клапоцяцца пра сваю бясьпеку. Амаль 28% апытаных кажа, што праходзіць перад едучым аўтамабілям, прымушаючы яго спыніцца альбо запаволіць рух. Кожны чацьвёрты прызнаецца, што не заўсёды зьвяртае ўвагу на тое, што паказваюць сьвятлафоры, а 27% - што не заўсёды дастаткова пільна разглядаюцца, пакуль выйдуць на праезную частку дарогі. 74% апытаных заявіла, што ім здараецца перасякаць дарогу ў недазволеным месцы.

Паводле дадзеных паліцыі, у мінулым годзе дайшло да 9 106 ДТЗ з удзелам пешаходаў. У іх загінулі 1127 чалавек (у тым ліку 116 пешаходы), а 8 592 былі параненыя.

Паводле дадзеных Эўракамісіі, кожны пяты пешаход у Эўразьвязе гіне на польскіх дарогах.

Ці ў гэтым вінаватыя толькі самі пешаходы? Не. Як вынікае з дасьледаваньняў, толькі 18% кіроўцаў заўсёды прытрымліваецца правілаў дарожнага руху поблізу пешаходнага пераходу. Больш за 33% павялічвае хуткасьць, каб пасьпець перад пешаходамі, якія хочуць увайсьці на пераход. 61% прызнаецца, што тармозяць аўтамабіль у апошняй хвіліне. Менавіта гэткія паводзіны кіроўцаў пагражаюць пешаходам.

„Цікава, што хоць кіроўцы таксама ходзяць пешшу, то калі яны руляць, чамусьці не зьвяртаюць увагі на правы пешаходаў”, - кажа Марэк Канкалеўскі з Галоўнай камэндатуры паліцыі ў размове з выданьнем „Rzeczpospolita”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт