Logo Polskiego Radia
Print

Кітай рыхтуецца да анэксіі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 25.07.2015 14:20
Сытуацыя на Паўднёвакітайскім моры рабіцца ўсё больш напружанай.

Пэкін рыхтуецца да вайсковай апэрацыі па захопу спрэчных выспаў. Тэму асьвятляе штодзёнка „Rzeczpospolita”.

Выданьне робіць выснову па падставе матэрыялаў кітайскай дзяржаўнай тэлевізіі. У мінулым гэты канал беспамылкова паказваў намеры кітайскага ўраду ды войска.

На днях тэлевізія паказала матэрыялы з вайсковых вучэньняў па захопу выспы ў моры ды атаку на сядзібу тайваньскага прэзыдэнта. Гэтымі манэўрамі Пэкін паказвае сьвету, што можа правесьці апэрацыю па анэксіі спрэчных выспа Паўднёвакітайскага мора. Дзеля гэтага Кітай паказаў сваё навейшае ўзбраеньне: дэсантныя караблі на паветранай падушцы „Зубр”, замоўленыя ва Ўкраіне.

Для такога судна захоп малой выспы, а такіх у спрэчным раёне мноства, гэта дробязь. Карабель бярэ на борт 3 сучасныя танкі ды 30 матросаў. Калі замест танкаў узяць бронемашыны, то на „Зубры” памесьціцца іх 10 з 230 жаўнерамі дэсанта. Апроч гэтага, караблі маюць ракетныя комплексы ды ўласную артылерыю. Радыюс дзеяньня карабля 480 км. Гэта дазваляе Кітаю плянаваць эфэктыўныя рэйды на розныя архіпелягі Паўднёвакітайскага мора, піша польскае выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт