Гарманізацыяй па свабодзе перасоўваньня
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        24.07.2015 17:30
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Расея прапануе, каб забарона на ўезд у Беларусь аўтаматычна перакрывала ўезд у Расею. І наадварот.
                
                
                    
                        
                     
                
                
                
               
                
                         З такой ініцыятывай выступіў расейскі бок. Крэмль абнаўляе дамоўленасьць пра гарантаваньне роўных правоў грамадзян на свабоду перасоўваньня. 
Краіны СНД вядомыя выбарчым падыходам да грамадзян, як сваіх, так і чужых. У дачыненьні да чужых, гэта праяўляецца ў стварэньні ды рэгулярным абнаўленьні “сьпісаў неўязных асоб”. Дзеля праўды, трэба зазначыць, што такая  практыка агульнапрынятая ў сьвеце. Аднак у СНД яна мае выключна палітычны характар. На днях Расея заявіла, што хацела бы “гарманізаваць гэтую практыку”. Спачатку ў рамках Саюза Расеі ды Беларусі, потым, магчыма, гэтая гарманізацыя пашырыцца й на Эўразійскі Зьвяз.
Слова "магчыма" тут даволі дарэчы, бо паводле словаў беларускіх праваабаронцаў, дагэтуль “гарманізацыі” на постсавецкай   прасторы не вельмі спрацоўвалі. Пра свой досьвед стасункаў з сьпісамі неўязных распавядае беларускі праваабаронца з цэнтру “Вясна” Уладзімір Лабковіч.
Поўную размову слухайце ў гукавым файле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч