Logo Polskiego Radia
Print

Міністэрства фінансаў адстойвае ў Сэйме "антыліхвярскі" закон

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.06.2015 18:16
Правілы вызначаюць верхні ўзровень коштаў пазыкі, жорсткія штрафы і новыя паўнамоцтвы для органаў кантролю.

Частка крэдытных кампаній выступае супраць.

Віцэміністар фінансаў Ізабэля Лешчына зазначае, што некаторыя зь іх зарабляюць ня толькі на высокіх працэнтных стаўках – нават 70% гадавых, а таксама на рознага віду аплатах.

І.Лешчына: Аказваецца, што сёньняшнія правілы дазваляюць выслаць кліенту смс-паведамленьне, якое каштуе 40 зл (10 эўра), альбо па пошце нагадаць яму пра выплату запазычанасьці і запатрабаваць за гэты ліст 100 зл (25 эўра). Гэта зусім не адэкватныя кошты, якія не супадаюць з коштамі фірмы і мы магчымасьць накладаць такія аплаты адмяняем.

Ня будзе дазваляцца, каб агульны кошт крэдыту перавышаў 30 працэнтаў гадавых.

Экспэрт Бюро па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў Барташ Костур сьцьвярджае, што заканадаўства будзе абараняць кліентаў ашуканскіх крэдытных кампаній.

Б.Костур: Мы хадайнічаем за ўвядзеньне правілаў, якія будуць абарняць спажыцоў ад прадпрымальнікаў, дзейнасьць якіх палягае не на выдзяленьні пазык, а вымантачваньні рознага віду ўступных аплат, а потым гэтыя фірмы адмаўляюцца ад выдзяленьня пазыкі.

У сваю чаргу Камісія фінансавага нагляду імкнецца забясьпечыць сабе магчымасьць кантраляваць фірмы, якія захоўваюць грошы кліентаў. Калі якая -небудзь зь іх вырашыць прымаць дэпазіты без ліцэнзіі Камісія фінансавага нагляду, то інстытуцыя зможа пракантраляваць гэтую фірму. Гэтае правіла зьяўляецца рэакцыяй на скандал фінансавай суполкі Аmber Gold, якая прымала грошы ад кліентаў, абяцала вялікія працэнтныя стаўкі і наканец абвясьціла банкруцтва.

Новыя правілы выклікаюць пратэсты ня толькі пазыковых фірмаў, а таксама некаторых экспэртаў, якія мяркуюць, што гэта прывядзе да выхаду з рынку часткі фірмаў, што ў выніку зьменшыць канкурэнцыю і прычыніцца да пагаршэньня якасьці паслуг.

Міністэрства Фінансаў абяцае, што законапраект будзе прыняты да восені перад парляманцкімі выбарамі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт