Logo Polskiego Radia
Print

Масква зноў палохае Іскандэрамі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 16.06.2015 11:38
Амэрыканская тэхніка або жаўнеры ў Цэнтральнай Эўропе – гэта для расейскіх генэралаў як чырвоная ануча для быка.
Russland plant die Stationierung von Iskander-Kurzstreckenraketen in KaliningradRussland plant die Stationierung von Iskander-Kurzstreckenraketen in Kaliningrad

У адказ на пляны амэрыканцаў выслаць ваенную тэхніку ў Цэнтральную Эўропу Расея намерана разьмясьціць ракеты Іскандэр у Калінінградзкай вобласьці – чытаем у выданьні Rzeczpospolita.

«Гэта быў найбольш агрэсіўны крок Пэнтагону і NАТО з часоў халоднай вайны», – заявіў расейскі генэрал Юрый Якубаў пра пляны ЗША. У Прыбалтыйскіх дзяржавах, Польшчы, Румыніі, Баўгарыі і Вугоршчыне былі б разьмешчаны склады з амэрыканскай цяжкой тэхнікай (між іншым танкамі і гарматамі), каб у выпадку крызысу можна было хутка ёй скарыстацца. Гэта пакуль толькі пляны, якія павінны зацьвердзіць палітычныя лідары.

Амэрыканская тэхніка або жаўнеры ў Цэнтральнай Эўропе – гэта для расейскіх генэралаў як чырвоная ануча для быка, – мяркуе маскоўскі ваенны аналітык Руслан Пухаў. Якубаў сказаў у панядзелак, што ў адказ на заходняй мяжы Расеі паявяцца новыя аддзелы танкаў, артылерыі і авіяцыі. Але самая сур’ёзная пагроза – абяцаньне разьмясьціць ракеты Іскандэр у Калінінградзкай вобласьці. Самыя сучасныя ракеты маюць радыюс дзеяньня да 500 кілямэтраў. Такім чынам, пад пагрозай была б Варшава, Гданьск, уся тэрыторыя Летувы і сталіца Латвіі Рыга. Іскандэры могуць таксама пераносіць ядзерныя боегалоўкі.

Масква ўжо шмат гадоў пагражае выслаць Іскандэры на заходнюю мяжу. На думку Пухава, яны хутчэй за ўсё ўжо там ёсьць. Толькі невядома, ці ўзброеныя ядзернымі боегалоўкамі.

У той жа час расейская армія высылае свае ракеты ў адваротным напрамку – у Буратыю, на мяжу з Манголіяй. А да канца году Расея не пасьпее ўжо выпусьціць новую батарэю. Гэта азначае, што хутка Іскандэры на захад не паедуць.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт