Мілінкевіч: на выбары трэба ісьці
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        29.05.2015 18:22
                    
                                 
                
                    
                
                
                    На думку А.Мілінкевіча, хаця зьменаў і ня варта чакаць, то апазыцыя павінна ісьці на выбары аб’яднанай.
                
                
                
                
               
                
                         
фота: Я.Іванюк/Беларуская служба
 
 
У Беларусі восеньню адбудуцца прэзыдэнцкія выбары. На думку лідара “Руху за Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча, хаця зьменаў і ня варта чакаць, то апазыцыя павінна ісьці на гэтыя выбары аб’яднанай.
На ягоную думку, беларуская апазыцыя мае сілы на адну сур’ёзную палітычную кампанію, каб сабраць подпісы й правесьці агітацыю. А калі пойдзем рознымі калёнамі, то будзе гэта некалькі слабых кампаній - дадае лідар “Руху за Свабоду”. Пытаньне аб’яднаньня апазыцыі можна таксама разглядаць у міжнародным кантэксьце, зазначае Мілінкевіч. Зь ім размаўляў Яраслаў Іванюк.
размова ў далучаным гукавым файле