Logo Polskiego Radia
Print

Расея плаціць „Начным ваўкам”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.05.2015 14:41
Паводле апазыцыі, за апошни час на прасоўваньне патрыятызму байкеры атрымалі 56 млн рублёў.

„Начныя ваўкі” – гэта найстарэйшы клюб байкераў у Расеі, шчыльна зьвязаны з прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным. Сябры клюбу, на чале са сваім лідарам Аляксандрам „Хірургам” Залдастанавым, сьлепа падтрымліваць палітыку Крамля, у тым ліку, анэксію Крыма й агрэсію ў Данбасе.

Gazeta Wyborcza” нагадвае, што на мінулым тыдні „Начныя ваўкі” хацелі праехаць праз Польшчу ў рамках мотапрабегу, прымеркаванага да 70-годзьдзя перамогі над фашызмам.

Аказваецца, што расейскія байкеры не арганізуюць такіх акцый бескарысьліва. На працягу многіх гадоў яны карыстаюцца сур’ёзнай падтрымкай расейскіх уладаў. У аўторак адзін з вядомых расейскіх апазыцыянэраў Аляксей Навальны апыблікаваў на сваім блёгу вынікі расьсьледаваньня, праведзенага „Фундацыяй па барацьбе з карупцыяй”.

Паводле справаздачы, цягам апошніх 18 месяцаў „Начныя ваўкі” й тры іншыя байкерскія арганізацыі, атрымалі ад расейскіх уладаў каля 56 млн рублёў. Гэтыя сродкі былі выдзеленыя, між іншым, на розныя праекты па прасоўваньні патрыятызму.

Тым часам расейскія апазыцыянэры палічылі, што на адных толькі білетах на свае мерапрыемствы „Начныя ваўкі” зарабілі каля 14 мільёнаў рублёў, паведамляе выданьне „Gazeta Wyborcza”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт