Logo Polskiego Radia
Print

Рак ня ўсюды аднолькава сьмяротны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.05.2015 15:40
У якім рэгіёне Польшчы лечаць рак найбольш паспяхова?

Найбольш на лячэньне раку малочнай залозы выдаткоўваюць у Падляскім ваяводзтве. Найменш - у Малапольскім. Розьніцы ў выдатках сягаюць нават 60%. Аднак выдаткі не абавязкова адлюстроўваюцца ў эфэктыўнасьці лячэньня. Паводле экспэртаў, прычынай гэткай сытуацыі зьяўляецца адсутнасьць эфэктыўнай прафіляктыкі й цэнтраў, якія спецыялізуюцца ў лячэньні гэтага захворваньня, чытаем у выданьні „Dziennik Gazeta Prawna”.

У Малапольшчы лячэньне адной пацыенткі, хворай ракам малочнай залозы, каштуе ў сярэднім амаль 30,5 тысяч злотых. На Падляшшы гэтыя выдаткі сягаюць 46 тысяч злотых.

„Гэтая розьніца толькі нязначна адлюстроўваецца ў выніках лячэньня. А гэта, у сваю чаргу, паказвае, што не абавязкова тыя, якія выдаткоўваюць найбольш, робяць гэта больш эфэктыўна”, - прызнае Бэрнард Васько, мэдыцынскі дырэктар дарадчыцкай фірмы „PwC”, якая падрыхтавала даклад пад назовам: „Індэкс эфэктыўнасьці аховы здароўя”.

Паводле дакладу, калі гаворка ідзе пра шанцы на вылячэньне, то адрозненьні меншыя, чым розьніца ў выдаткаваных сродках.

Найбольшыя шанцы на вылячэньне маюць пацыенткі з Варміі й Мазураў – прынамсі цягам 5 гадоў з моманту дыягназаваньня хваробы застаецца ў жывых 79,2% зь іх. У першай тройцы апынуліся таксама Вялікапольшча (78,2%) і Ніжняя Сілезія (77,2%) .

Найгорш сытуацыя выглядае ў Апольскім ваяводзтве, дзе як мінімум 5 гадоў пасьля дыягназаваньня раку жыве толькі 70,5% пацыентак. Ня лепш у Куяўска-Паморскім ваяводзтве. Агулам розьніца паміж самым лепшым і самым горшым ваяводзтвамі не перавышае 10%.

Польшча не выпадае найлепш, таксама ў параўнаньні зь іншымі краінамі. Агулам у краіне як мінімум 5 гадоў пасля дыягназаваньня раку малочнай залозы жыве каля 74% пацыентак. Для параўнаньня, у Францыі гэты паказчык складае 87%, паведамляе выданьне „Dziennik Gazeta Prawna”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт