Сырыю ахінае цемра
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        14.03.2015 17:00
                    
                                 
                
                
                    Пасьля 4 гадоў вайны краіна балянсуе на мяжы гуманітарнай катастрофы.
                
                
                    
                        
foto: PAH
                     
                
                
                
               
                
                         Пасьля 4 гадоў вайны краіна балянсуе на мяжы гуманітарнай катастрофы.
Незалежныя экспэрты ілюструюць дадзеную заяву наступным фактам. Яны параўналі спадарожнікавыя мапы Сырыі з 2011 і бягучага гадоў. Высьветлілася, што цягам 4 гадоў на мапе краіны стала бачна на 83% менш сьвятла. На спадарожнікавых здымках сёньняшняя Сырыя выглядае чорнай плямай. Гэткае бачаньне ўкараняецца і ў сьвядомасьці людзей ва ўсім сьвеце. Падлікі колькасьці ахвяр - больш за 220 тысяч забітых і мільён параненых - далі нагоду для інфармацыйнага шуму ў міжнароднай супольнасьці, піша выданьне.
Сусьветная прэса больш ня піша пра захопы чарговых гарадоў, зруйнаваную эканоміку ды плыні ўцекачоў. Замест гэтага дамінуе падыход, што гэтую частку Блізкага Ўсходу апанавалі дзікуны зь Ісламскай дзяржавы, якія займаюцца забойствамі людзей ды зьнішчэньнем гістарычных помнікаў.
У Сырыі набліжаецца гуманітарная катастрофа - папярэджвае ААН. У адказ на гэтыя словы замежныя краіны скарацілі колькасьць сродкаў, што выдзяляюцца на дапамогу Сырыі. Нягледзячы на адсутнасьць увагі з боку сьвету, канфлікт у Сырыі набірае абароты. Мінулы год прынёс найбольшую колькасьць ахвяр – 76 тысяч забітых. Ніхто ня ведае, як завершыць гэтую вайну.
юл